Усе навіны

Digital Solidarity

Архіў навін

Агульная платформа для фінансавай падтрымкі пераменаў у Беларусі


Цяпер фонды і зборы ініцыятыў, якія ўзмацняюць ціск на рэжым, ўмацоўваюць партызанскі рух і дапамагаюць пацярпелым, аб’яднаны ў прыкладанне Digital Solidarity.

Гарантамі таго, што сабраныя сродкі выкарыстоўваюцца па прызначэнні, выступаюць Офіс Святланы Ціханоўскі, Народнае антыкрызіснае упраўленне, «Голас» і фонд салідарнасці BYSOL.

Рэгулярныя ахвяраванні вырашаюць адразу тры задачы:

1) Фонды і ініцыятывы могуць эфектыўна працаваць столькі, колькі трэба. Да самай перамогі над рэжымам і ў Новай Беларусі, калі спатрэбіцца.

2) Кожны рэпрэсаваны адчувае, што ён не адзін. Праз Digital Solidarity можна падтрымаць зборы, адкрытыя невялікімі ініцыятывамі, сем’ямі або асобнымі людзьмі.

3) Мы разам закладваем трывалы падмурак для пабудовы ўстойлівай эканомікі пераменаў. Так беларусы ствараюць здаровае і празрыстае асяроддзе для новых ініцыятыў.

Digital Solidarity для Android и iOS

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter