Усе навіны

Як пачаць рэгулярна падтрымліваць перамены ў Беларусі?

Архіў навін

Digital Solidarity — агульная платформа для фінансавай падтрымкі пераменаў у Беларусі. Цяпер фонды і зборы ініцыятыў, якія ўзмацняюць ціск на нелегітымную ўладу, умацоўваюць партызанскі рух і дапамагаюць рэпрэсаваным, аб'яднаны ў адным дадатку.

Рабіць рэгулярныя ахвяраванні, якія дапамогуць паскорыць перамены ў Беларусі, вельмі проста праз дадаткі Digital Solidarity для Android і iOS.

Беларусы вельмі добра ведаюць, што такое салідарнасць. Платформа - яшчэ адзін спосаб праявіць яе. Сярод збораў ёсць і дапамога Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню. Вы можаце дапамагчы нам, калі падзяляеце нашы каштоўнасці, прынцыпы працы і метады барацьбы.

Мы разам закладваем трывалы падмурак для пабудовы ўстойлівай эканомікі пераменаў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter