Усе навіны

Дайджэст НАУ: 26 ліпеня - 8 жніўня

Архіў навін

Новы этап кампаніі «Народная Канстытуцыя», дапамога Крысціне Ціманоўскай, працяг эканамічнага ціску і актуальныя актыўнасці для кожнага з нас


Бягуха Крысціна Ціманоўская прыўдзеле НАУ змагла пазбегнуць гвалтоў нагавяртання ў Беларусь. Амерыканскія кангрэсмены падтрымалі кампанію НАУ па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі доступу да сродкаў МВФ. Гэтыя і іншыя навіны — у дайджэсце.

Наша барацьба працягваецца ўжо год, і мы не адступім. Вось што можа зрабіць кожны:
  • зарэгістравацца на платформе *Сумленны выбар;
  • заклікаць МВФ адмовіць рэжыму ў прадастаўленні спецыяльных правоў запазычання на суму каля $ 1 млрд;
  • увесці «народныя санкцыі»: зняць грошы з карты, забраць дэпазіт з банка, купіць валюту, а таксама знізіць спажыванне алкаголю і тытуню, мінімізаваць паездкі на аўто і дарагія пакупкі;
  • падтрымаць НАУ і іншыя дэмакратычныя сілы фінансава;
  • прабегчы «Марафон Свабоды» ў знак салідарнасці;
  • далучыцца да плану «Перамога».

Народная Канстытуцыя


З поспехам завяршыўся першы этап кампаніі «Народная Канстытуцыя», у рамках якой мы ўсёй краінай ствараем наш праект Асноўнага Закона і дамагаемся права прыняць яго на рэферэндуме.

Усяго за тры тыдні тысячы беларусаў адправілі ў Канстытуцыйную камісію звароты з патрабаваннем забяспечыць вынясенне народнага праекта Канстытуцыі на галасаванне. Гэта зафіксаваны факт, схаваць які ў нелегітымнай улады не атрымаецца.

У гэтыя дні праходзяць грамадскія абмеркаванні праекта Новай Канстытуцыі Беларусі, які і ляжа ў аснову народнага праекта Канстытуцыі. Любы паўналетні грамадзянін можа ўнесці сваю прапанову або задаць пытанне па дакуменце:

  • на сайце Kanstytucyja.online;
  • у чат-боте Офіса Святланы Ціханоўскай ў Telegram;
  • у сацсетках НАУ, супольнасці *Сумленныя людзі і Каардынацыйнага савета;
  • на сайце платформы народных прадстаўнікоў СХОД Shodbelarus.org і ў яе чат-боте ў Telegram.

Аўтары праекта з грамадскай Канстытуцыйнай камісіі не проста адказваюць на ўсе прадметныя водгукі, а робяць гэта публічна. Падзяліцца сваімі думкамі датычна праекту Новай Канстытуцыі Беларусі вы можаце да 27 жніўня. Акрамя таго, у бліжэйшы час на платформе *Сумленны выбар адбудзецца народнае галасаванне па шэрагу важных пытанняў.

Дапамога Крысціне Ціманоўскай


Пры падтрымцы НАУ і Фонду спартыўнай салідарнасці беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская змагла пазбегнуць гвалтоўнага вяртання ў Беларусь, максімальна аператыўна атрымаць гуманітарную візу Польшчы і прыляцець з Токіа ў Варшаву.

Нагадаем, Крысціну Ціманоўскую спрабавалі прымусіць выступіць не ў сваёй дысцыпліне, а пасля адмовы адхілілі ад удзелу ў гульнях і мелі намер вывезці ў Беларусь. Разумеючы, што можа чакаць яе на радзіме, спартсменка звярнулася па дапамогу і атрымала яе, у тым ліку дзякуючы намаганням удзельнікаў НАУ. Як вынік — Крысціна хутка апынулася ў бяспецы, а яе трэнеры былі пазбаўленыя акрэдытацыі на Алімпіядзе і выправаджаныя з Алімпійскай вёскі.

Знешні эканамічны ціск


Працягваецца кампанія НАУ, накіраваная на супрацьдзеянне атрыманню рэжымам Лукашэнкі каля $ 1 млрд ад МВФ у выглядзе спецыяльных правоў запазычання (SDR). Яе падтрымалі парламентарыі Вялікабрытаніі і кангрэсмены ЗША з кокуса «Сябры Беларусі», звярнуўшыся да ўпаўнаважаных прадстаўнікоў сваіх краін з заклікам заблакаваць SDR-рахунак Беларусі для рэжыму.

Акрамя таго, у рамках кампаніі мы актыўна ўзаемадзейнічаем з дыяспарай і беларусамі ўнутры краіны. Спецыяльна для дыяспары мы падрыхтавалі шаблоны лістоў членам Савета кіраўнікоў МВФ. Мы таксама заклікалі ўсіх беларусаў данесці нашу пазіцыю да кіраўніцтва МВФ праз сацсеткі. І гэты заклік ўжо пачулі тысячы нашых суграмадзян.

Праўда аб беларускай прамысловасці


НАУ прадставіла новую відэарубрыку «Разбуральнік легенд беларускай прамысловасці», прысвечаную флагманскім прадпрыемствам Беларусі. У ёй юрыст НАУ, антыкрызісны кіраўнік з 5-гадовым стажам Міхаіл Кірылюк параўноўвае найбуйнейшых беларускіх вытворцаў з аналагічнымі замежнымі кампаніямі па наступных крытэрах:

  • колькасць супрацоўнікаў;
  • аб’ём продажаў;
  • кошт вырабленай прадукцыі ў разліку на 1 работніка;
  • чысты прыбытак;
  • прыбытак у разліку на 1 работніка.

У першым выпуску рубрыкі мы прааналізавалі паказчыкі двух вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі: айчыннага МТЗ і амерыканскага AGCO. Паглядзець яго можна на афіцыйным канале НАУ ў YouTube.

Фестываль абуджаных


НАУ выступіла галоўным партнёрам маштабнага «фестывалю абуджаных» Tutaka, які прайшоў 6−7 жніўня побач з Гарадком у польскім Падляшшы.

Фестываль, прысвечаны гадавіне барацьбы беларусаў за свабоду, уключыў у сябе мноства канцэртаў, дыскусій, выстаў і іншых культурных актыўнасцяў. Сярод іншых, на ім выступілі музычныя «іконы» беларускага пратэсту NAVIBAND і Маргарыта Ляўчук, а акрамя таго, наведвальнікі змаглі пагутарыць з адным з самых вядомых беларускіх паэтаў нашых дзён — Андрэем Хадановічам.

Музей Вольнай Беларусi


Музей Вольнай Беларусi працягвае папаўняцца экспанатамі: легендарны Вольны хор перадаў для яго песеннік з аўтографамі сваіх удзельнікаў. У песеннік увайшлі ўсе самыя знакавыя для беларусаў песні апошняга года, уключаючы, вядома ж, «Пагоню», «Муры», «Сцяг» і «Магутны Божа».

Калі ў вас таксама ёсць патэнцыйны экспанат для Музея Вольнай Беларусі, калі ласка, напішыце нам у чат-бот @NAUsupport. Нагадаем, што мы збіраем любыя сведчанні супрацьстаяння нашага народа дыктатуры: ад копій пратаколаў з прэзідэнцкіх выбараў да сцягоў, улётак і плакатаў. Перадаць нам прадмет або яго лічбавую копію можна на ўмовах ананімнасці.

Дыпламаты для Новай Беларусі


У канцы ліпеня адбыўся першы выпуск арганізаванага НАУ дыпламатычнага адукацыйнага курсу Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Мы верым, што гэтыя людзі зоймуць вядомыя пасады ў дзяржаўных структурах пасля нашай агульнай перамогі.

Ствараючы гэты курс, мы ставіліі мэту сфармаваць кадравы рэзерв Новай Беларусі з ліку перспектыўных прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў нашай краіны, забяспечыўшы для жадаючых практычныя веды і вопыт у сферы дзяржаўнага кіравання. На першы набор курсу прыйшло больш за 300 заявак — у 10 разоў больш колькасці прадугледжаных месцаў.

Час дзейнічаць разам!


Перамога над дыктатурай у Беларусі - справа кожнага з нас. Прапануем вам:
  • зарэгістравацца на платформе *Сумленны выбар, удзельнічаць у абмеркаваннях праекта Канстытуцыі Новай Беларусі і ў народным галасаванні па яго палажэннях;
  • напісаць ліст у Раду кіраўнікоў МВФ з патрабаваннем блакаваць для рэжыму Лукашэнкі доступ да SDR-рахунку, а таксама данесці нашу пазіцыю да фонду праз яго сацсеткі;
  • працягваць «народныя санкцыі»: не трымаць грошы на карце і банкаўскім дэпазіце, на ўсе свабодныя сродкі купляць валюту, а таксама як мага менш карыстацца асабістым аўто, ужываць алкагольную і тытунёвую прадукцыю, рабіць дарагія пакупкі;
  • падтрымаць НАУ і іншыя дэмакратычныя сілы фінансава;
  • далучыцца да «Марафону Свабоды»: прабегчы сімвалічныя 2334 метра ў знак салідарнасці і барацьбы;
  • запісацца ў мабілізацыйны план «Перамога».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter