Усе навіны

Новая справаздача Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі: умовы ўтрымання затрыманых

Архіў навін

Некаторыя высновы са справаздачы камітэта:

  • ахвярамі незаконных дзеянняў нярэдка рабіліся зусім выпадковыя людзі, якія апынуліся ў зоне ўвагі сілавікоў: выпадковыя мінакі і адпачывальнікі ў кафэ, людзі, якія проста выйшлі з хаты пакурыць ці вынесці смецце, якія вяртаюцца дахаты з працы ці трэнеравання;

  • пераважная большасць пацярпелых распавядалі пра выразную ідэалагічную прапрацоўку сілавікоў супраць удзельнікаў мірных акцый яшчэ да іх правядзення. Сілавікі падпалі пад масіраваную дэзынфармацыю пра замоўны парадак рыхтоўлі масавых хваляванняў, пра праплочанасць і міфічных «лялькаводаў» з боку заходніх краін і найблізкіх суседзяў (Украіна, Польшча, Літва) для гвалтоўнага звяржэння ўлады.

  • ува ўсіх месцах няволі (ІЧУ, ЦІП, СІЗА і г. д.) адміністрацыямі дадзеных устаноў па простым указанні Міністэрства ўнутраных спраў для затрыманых і арыштаваных па палітычных матывах створаны «адмысловыя ўмовы», якія па сваёй ісце з’яўляюцца катаваннямі, жорсткімі, нялюдскімі і зневажальнымі чалавечую годнасць умовамі ўтрымання;

  • дзяржаўныя СМІ ўвесь час дэманструюць прапагандысцкія матэрыялы, што абражаюць і зневажаюць пратэстоўцаў і якія апраўдваюць жорсткія дзеянні сілавікоў. Гэта пацвярджае, што дзяржаўныя СМІ таксама з’яўляюцца часткай вялікага рэпрэсіўнага механізма;

  • прыгнечанне чалавечай асобы ў месцах няволі працягваецца. Матрацы і пасцельная бялізна палітычным амаль не прадастаўляецца, разам з тым, звычайным арыштаваным гэта ўсё выдаецца. У душ і на шпацыры не водзяць. Няма мерапрыемстваў па прафілактыцы COVID-19.

Чацвёртая прамежкавая справаздача: дакумент
Прэзентацыя справаздачы: відэа
Сайт: спасылка

Камітэт — гэта супольная ініцыятыва праваабарончых арганізацый з Беларусі і іншых краін. Мэта камітэта — сабраць як мага больш фактаў і доказаў таго, што адбылося, каб вінаватыя былі прыцягнуты да адказнасці. Справаздачы падаюцца як грамадскасці Беларусі, так і міжнародным арганізацыям і інстытутам.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter