Усе навіны

Польскія адвакаты падтрымалі беларускіх калег

Архіў навін

Польская калегія адвакатаў напісала адкрыты ліст у падтрымку беларускіх калегаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій


У лісце Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Польская калегія звярнула ўвагу, што на момант адпраўлення мінімум 19 адвакатаў у Беларусі былі пазбаўлены ліцэнзіі. Прычына гэтага — абарона пацярпелых ад міліцэйскага гвалту падчас мірных пратэстаў, а таксама беларускіх палітыкаў (сказ можа быць няправільна зразумелы: абарона пацярпелых ад гвалту і беларускіх палітыкаў ці абарона беларускіх палітыкаў).

Таксама польскія юрысты звярнулі ўвагу, што галоўны сэнс існавання калегіі адвакатаў — гэта абарона правоў саміх адвакатаў.

У дадатак польская калегія адвакатаў заклікала сваіх чальцоў і ўсіх ахвотнікаў напісаць лісты падтрымкі юрыстам, адвакатам і праваабаронцам, якія падпалі пад рэпрэсіі і знаходзяцца пад арыштам: politzek.me.

Шматлікія з’яднанні юрыстаў па ўсім свеце выступілі з падтрымкай юрыстаў, адвакатаў, якія падпадаюць пад рэпрэсіі ў Беларусі. Гэта зрабіла не толькі калегія адвакатаў Польшчы, але і з’яднанні адвакатаў Германіі, Расіі, Эстоніі, Еўропы і ЗША.

Незразумелая толькі пазіцыя Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і абласных калегій адвакатаў, якія замест абароны праў сваіх чальцоў абараняюць незаконнае ўтрыманне ўлады грамадзянінам Лукашэнкам.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter