Усе навіны

Адказы на галоўныя пытанні пра план «Перамога»

Актуальныя навіны

НАУ разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі падтрымлівае распрацаваны Сітуацыйна-аналітычным цэнтрам (САЦ) мабілізацыйны план пад назвай «Перамога».

План «Перамога» — гэта набор канкрэтных дзеянняў, распрацаваны для кожнага зарэгістраванага беларуса. А чат-бот плана «Перамога» — інструмент для ўсіх удзельнікаў, каб масава, скаардынавана і адначасова выканаць гэтыя дзеянні. Агульная мэта плана — аднавіць законнасць у краіне і вярнуць уладу народу.

Важна! Вам не трэба будзе пакідаць ваш тэлефон, пошту, імя і дакладны адрас. Калі ў вас запытваюць нейкія з гэтых дадзеных — вам трапіўся фэйк гэтага бота, спыніце і выдаліце ​​яго.

Пасля збору інфармацыі праз чат-бот Сітуацыйна-аналітычны цэнтр з улікам колькасці ўдзельнікаў, іх рэсурсаў і навыкаў сфармуе канкрэтны план дзеянняў для кожнай групы. Масавасць — важны залог поспеху плана.

На сайце вы знойдзеце не толькі адказы на папулярныя пытанні пра план «Перамога», але і відэаінструкцыю, пазней — улётку для распаўсюду.

Далучайцеся да плана «Перамога», распавядайце пра яго сябрам, блізкім, калегам, суседзям — і наогул усім.

Telegram-bot плана «Перамога» — спасылка
Сайт плана — спасылка
E-mail САЦ — спасылка

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter