Усе навіны

Дапамажыце наблізіць Новую Беларусь


Каманда НАУ шукае юрыстаў і эканамістаў


Каманда НАУ — гэта 27 спецыялістаў у розных сферах, якія вымушана пакінулі Беларусь і працуюць для набліжэння нашай агульнай перамогі. Мы дамагаемся эканамічных санкцый, вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій, міжнароднай ізаляцыі рэжыму, крымінальнай адказнасці яго прадстаўнікоў і правядзення новых, сумленных выбараў.

І нам патрэбныя яшчэ людзі, каб хутчэй наблізіць агульную перамогу беларускага народу. Хто нам патрэбны?

Эканамісты

1) Спецыяліст па фінансавым аналізе эканомікі краіны/галіны/прадпрыемства. Чалавек, які ўмее шукаць і аналізаваць інфармацыю, а потым рыхтаваць заключэнне аб фактычным стане эканомікі.

2) Спецыяліст у галіне бюджэтнай палітыкі дзяржавы: ад разумення, фарміравання і выканання структуры да аналізу і перспектыўных прапаноў.

3) Спецыяліст у сферы макраэканомікі, кіравання бюджэтнымі рэсурсамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. З навыкамі працы ў сферы кіравання дзяржактывамі рэспубліканскай формы ўласнасці і абароту дзяржаблігацый. Пажадана веданне англійскай мовы, досвед навучання або стажыроўкі па спецыяльнасці за мяжой.

Юрысты

Юрысты, адвакаты або юрыдычныя фірмы, якія здольныя і гатовыя падаць і весці справу па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Цікавяць юрысты ў любой краіне, якая падпісала канвенцыю супраць катаванняў. У першую чаргу мы шукаем юрыстаў, у якіх ёсць рэлевантны досвед, альбо тых, хто спецыялізуецца на крымінальным праве.

Будзем рады камандам, гатовым працаваць Pro Bono, паколькі пацярпелыя не валодаюць вялікімі сродкамі, аднак гэта не з’яўляецца абавязковай умовай. Мы разумеем, што праект складаны і нестандартны, таму гатовыя арганізаваць збор сродкаў для аплаты кваліфікаваных спецыялістаў.

У нашым распараджэнні ёсць кантакты некалькіх пацярпелых, якія апазналі асоб, якія ўжывалі гвалт, маюць медыцынскія дакументы і доказы звароту ў праваахоўныя органы Беларусі. Яны гатовыя даць паказанні ў замежных праваахоўных органах.

У камандзе НАУ вы зможаце быць яшчэ больш карыснымі для пабудовы Новай Беларусі і максімальна эфектыўна прымяніць сваю экспертызу.

Звяжыцеся з намі па электроннай пошце press@belarus-nau.org або праз чат-бот НАУ @NAUsupport

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter