Усе навіны

Nestle крытыкуюць за рэкламу на беларускім госТВ

Архіў навін

Праваабаронцы заклікаюць кампанію спыніць супрацоўніцтва з прапагандыстамі


Галоўнае з матэрыялу адной з найбольш аўтарытэтных газет Германіі FAZ і адкрытага ліста Libereco, Freedom House і яшчэ паўсотні няўрадавых арганізацый.

Матэрыял нямецкай газеты FAZ называецца «Nescafe для дыктатара»:

  • -«Nestle размяшчае на прапагандысцкіх каналах Лукашэнкі больш рэкламы, чым любая іншая кампанія Захаду. Гэта наўпрост падтрымлівае рэжым»;

  • «беларускае дзяржтэлебачанне — адна з апораў рэжыму Лукашэнкі. На дзяржканалах транслююць „прызнанні“ затрыманых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, каб сеяць страх і душыць»;

  • «той факт што заходнія карпарацыі - як, напрыклад, швейцарская Nestle-працягваюць размяшчаць рэкламу на беларускіх прапагандысцкіх каналах, выклікае абурэнне».

З адкрытага ліста няўрадавых арганізацый:

  • «Nestle, як і іншыя заходнія кампаніі, павінна неадкладна спыніць рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ. Брэнд больш не павінен быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»;

  • «мы горача вітаем рашэнне Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза [аб прыпыненні членства „Белтэлерадыёкампаніі“ ў арганізацыі] і чакаем, што Nestlе зробіць тое ж самае: дыстанцуецца ад злачыннага рэжыму».

НАУ падтрымлівае заклікі няўрадавых арганізацый і выступае за поўнае прыпыненне любых адносін з нелегітымнай уладай і звязанымі структурамі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter