Усе навіны

Выпрацаваны два сцэнарыя транзіту ўлады

Архіў навін

28 кастрычніка 2020 абвешчана аб стварэнні Народнага Антыкрызіснага Упраўлення (НАУ). У межах плана дасягнення адной з мэтаў НАУ — забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады — публікуецца дакумент з базавымі сцэнарыямі механізмаў транзіту ўлады.
Дакумент можа быць пакладзены ў аснову далейшага абмеркавання і дапрацоўкі дэмакратычнымі сіламі і супольнасцю Беларусі.

Важна ўлічваць, што бягучы крызіс выкліканы грубым шматразовым парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гвалтоўным утрыманнем улады з выкарыстаннем узброеных сіл і праваахоўных органаў пад кіраваннем грамадзяніна Лукашэнкі. Нелегітымнасць прэзідэнцтва Лукашэнкі прызнаная як грамадзянамі Беларусі, так і міжнароднай супольнасцю.

Па меркаванні НАУ, найбольш эфектыўны сцэнарый выхаду з крызісу — канстытуцыйны варыянт транзіту ўлады праз грамадскі дыялог.
Для пачатку грамадскага дыялогу неабходна поўнае выкананне умоў:
1) Спыненне гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян.
2) Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.
3) Распачынанне крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб, датычных да злачынстваў, фальсіфікацыі выбараў.

Грамадскі дыялог мае сілу, калі ў ім удзельнічаюць Нацыянальны лідар Святлана Ціханоўская, Каардынацыйны савет, НАУ і палітычныя лідары, падвергнутыя рэпрэсіям. Дыялог з прадстаўнікамі самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі праводзіцца пры садзейнічанні і гарантыях міжнародных пасярэднікаў.

У выніку павінны быць дасягнуты базавыя дамоўленасці, сярод якіх:
— спыненне паўнамоцтваў самаабвешчаным (самаабвешчанага) прэзідэнтам (а) Беларусі і прызначэнне Святланы Ціханоўскай прэм’ер-міністрам, надзеленым паўнамоцтвамі прэзідэнта Беларусі.
— адстаўка ўсіх службовых асоб, якія маюць дачыненне да злачынстваў.
— парадак і тэрміны абрання новага прэзідэнта на свабодных і дэмакратычных выбарах пры ўмове фарміравання новага складу ЦВК.

У выпадку адмовы самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі рухацца да рэалізацыі канстытуцыйнага транзіту ўлады — выкарыстоўваецца сцэнарый грамадска-прававога механізму, які грунтуецца на тым, што адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ.

Яго рэалізацыя адбываецца праз прыняцце прысягі народу Беларусі абраным прэзідэнтам Святланай Ціханоўскай. Яна прызначае прэм’ер-міністра і фарміруе антыкрызісны ўрад. Разам з тым, фарміруецца новы склад ЦВК, каб праз 40−70 дзён з моманту ўступлення на пасаду, быў абраны новы прэзідэнт на свабодных і дэмакратычных выбарах.

Неад’емнае пытанне прыняцця новай Канстытуцыі вырашаецца пасля абрання новага прэзідэнта ў мэтах забеспячэння стабільнасці кіравання дзяржавай у пераходны перыяд.

Народнае Антыкрызіснае Упраўленне паслядоўна працуе над рэалізацыяй кожнага з этапаў, апісаных у дакуменце, каб забяспечыць іх выкананне.
З больш падрабязным тэкстам апісання сцэнарыяў вы можаце пазнаёміцца ​​па спасылцы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter