Усе навіны

Гэта можа стаць адным з наймагутнейшых інструмэнтаў ціску

Архіў навін

Кiраўнiк НАУ Павел Латушка — пра магчымы дэфолт Беларусi


Галоўнае з iнтэрв’ю «Радыё Свабодзе»:


  • «Адносна М’янмы ці Вэнэсуэлы большасьць дзяржаваў МВФ не прызнаюць легітымнасьці гэтых урадаў. Мы ведаем, што Эўрапарлямэнт, дзяржавы-чальцы Эўразьвязу, ЗША не прызналі легітымнасьць Лукашэнкі па выніках выбараў у мінулым годзе. Зыходзячы з гэтага, вельмі важна рэтрансьляваць гэтае рашэньне на рашэньне МВФ».

  • «Нашая мэта — дагрукацца да інстытутаў канкрэтных краін. Большасьць краін МВФ не прызнаюць легітымнасьці ўлады ў Беларусі. Таму мы выкарыстоўваем нашыя сувязі ў МЗС гэтых краін, парлямэнтах, актыўна ўзаемадзейнічаем з нашай дыяспарай, якая вельмі актыўна дапамагае НАУ ў рэалізацыі гэтай мэты».

  • «У выпадку, калі МВФ прыме рашэньне аб замарозцы правоў пазыкі для Беларусі і гэтая сума ня будзе пералічаная, гэта дае нам падставы ставіць пытаньне пра дэфолт для Беларусі. Таму што тыя эўрааблігацыі, якія былі выпушчаныя ўрадам Беларусі ў апошнія гады на 3 мільярды 250 мільёнаў даляраў, — умовай іх выпуску быў акурат доступ да рэсурсаў МВФ. Калі гэты доступ губляецца, калі ня будзе такой магчымасьці, тады ўзьнікае пытаньне дэфолту. Гэта будзе адзін з наймагутнейшых інструмэнтаў ціску і ўплыву на сёньняшні рэжым у краіне».

  • «Нават Крэмль ня зможа выдзеліць рэсурсы Беларусі, бо расейскае заканадаўства забараняе даваць крэдыты тым, у каго ўзьніклі праблемы ва ўзаемаадносінах з МВФ і калі там абвешчаны дэфолт».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter