Усе навіны

Не дазволім зрабіць з сябе рабоў рэжыму

Архіў навін

Арцём Праскаловіч — аб папраўках у Крымінальны кодэкс Беларусі і спосабах супрацьстаяць новаму «закручванню гаек»


Адзін з самых нізкіх у Еўропе узроўняў заробкаў і зневажальная кантрактная сістэма. Перакос на карысць наймальніка ў працоўным заканадаўстве, павышэнне пенсійнага ўзросту і закон «аб дармаедах». Прымусовыя суботнікі і паборы, збор подпісаў і датэрміновае галасаванне пад пагрозамі. Адсутнасць умоў для незалежных прафсаюзаў, звальнення за палітычныя погляды і загон на працу пад дубінкамі АМАПу. Усё гэта — беларускія рэаліі.

Але рэжым Лукашэнкі вырашыў, што гайкі закручаныя недастаткова моцна.

З 1 ліпеня ўступілі ў сілу папраўкі ў Працоўны кодэкс Беларусі. Па іх працадаўца мае фармальнае права звальняць работнікаў за адміністрацыйны арышт, удзел і заклікі да забастовак. На практыцы ж гэта азначае, што ў наймальнікаў яшчэ больш развязаліся рукі, а апынуцца на вуліцы без прычыны цяпер можа хто заўгодна. І гаворка ідзе не толькі пра тых, хто публічна выказвае свае палітычныя погляды і пратэст супраць дзеянняў дыктатуры.

Новая легітымная ўлада рэабілітуе звольненых па палітычных матывах. Але ёсць варыянт лепш, чым працягваць трываць сваё бяспраўе: спыніць беззаконне ў Беларусі.

Жыць свабоднай жыццём, атрымліваць годную зарплату, быць упэўненым у абароненасці сваіх правоў або дазволіць рэжыму ператварыць сябе ў раба-выбар толькі за вамі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter