Усе навіны

Група "сяброў Беларусі" Кангрэса ЗША падтрымала кампанію НАУ па МВФ

Архіў навін

Яны адправілі ліст з патрабаваннем абмежаваць доступ Лукашэнкі да $ 1 млрд, які хутка выдзеляць Беларусі


Кангрэсмен Біл Кітынг паведаміў, што група «сяброў Беларусі» Кангрэса ЗША накіравала ліст у Міжнародны валютны фонд (МВФ). У лісце кангрэсменаў гаворыцца пра неабходнасць абмежаваць для нелегітымнай улады Беларусі доступ да спецыяльных правоў запазычання (SDR) на суму ў $ 1 млрд.

— Беларусы працягваюць змагацца супраць рэжыму. ЗША і саюзнікі дамагліся прагрэсу ў пытанні санкцый супраць Лукашэнкі. Вылучэнне мільярда ад МВФ перакрэслівае дасягнуты прагрэс. Больш за тое, доступ да рэсурсаў Фонду дае сігнал дыктатарам: за арганізацыю рэпрэсій супраць грамадзян сваіх краін на дзяржаўным узроўні яны могуць нават атрымаць узнагароду, — гаворыцца ў заяве групы «сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША.

Кангрэсмены заклікалі МВФ абмежаваць для нелегітымнай улады доступ да рэсурсаў да таго часу, пакуль не пачнецца дыялог з дэмакратычнымі сіламі і не будуць арганізаваныя сумленныя выбары.

Характэрна, што гэта першы афіцыйны ліст групы «Сяброў Беларусі».

У чэрвені НАУ ініцыявала кампанію процідзеяння вылучэнню фінансавай дапамогі рэжыму з боку МВФ. Кампанію ўжо падтрымалі як беларусы ўнутры краіны, так і дыяспара, а таксама афіцыйныя асобы Еўропы і ЗША.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter