Усе навіны

Беларусь не павінна прымаць чэмпіянат Еўропы па веласпорце

Архіў навін

Кіраўнік НАК Даніі супраць турніру ў Мінску, але сумняецца, што яго перанясуць


Нільс Найгард, кіраўнік НАК Даніі, у інтэрв'ю дацкай газеце Berlingske распавёў пра сваё стаўленне да чэмпіянату Еўропы па веласпорце, які пройдзе ў Беларусі. Спартыўны чыноўнік занепакоены палітычнай сітуацыяй у краіне і перажывае за бяспеку дэлегацыі з Даніі. Найгард перакананы, што праводзіць турнір пры дыктатуры няправільна.

Нільс Найгард, кіраўнік НАК Даніі
Нільс Найгард, кіраўнік НАК Даніі

Пры гэтым ён лічыць, што фармальна няма ніякіх перашкодаў для Еўрапейскага веласіпеднага саюза (UEC) правесці чэмпіянат у Беларусі. Галоўнае з яго слоў:

  • «сітуацыя ў дыктатарскай Беларусі настолькі сур’ёзная, што краіна не павінна прымаць чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку. Сітуацыя ў Беларусі носіць такі характар, што трэба зрабіць усё магчымае, каб знайсці альтэрнатыўную пляцоўку [для турніру]»;

  • «няправільна праводзіць турнір у краіне, дзе дзяржава груба рэпрэсуе спартсменаў з-за іх палітычных перакананняў»;

  • «ёсць асцярогі, што бяспека спартсменаў і дэлегацый у Мінску не будзе цалкам забяспечана. Вось чаму мне шкада, што прынята такое рашэнне [праводзіць чэмпіянат у Беларусі]».

Пры гэтым Найгаард адзначае, што калі турнір усё ж пройдзе ў Беларусі, Данія будзе ў ім удзельнічаць. На думку кіраўніка НАК, байкот — дрэнны інструмент, які ўплывае на спартсменаў.

Нагадаем, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дамагаецца пераносу з Беларусі ЧЕ-2021 па веласпорце на трэку, які павінен прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае ініцыятыву.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter