Усе навіны

Непаваротлівыя «тлустыя каты». Хто скупляе еўрабонды Беларусі

Архіў навін

«Гэта больш не проста бізнэс, а злачынства». Беларусы Баварыі зноў пратэстуюць ля інвестыцыйнага фонду Allianz


Упершыню беларусы Баварыі арганізавалі акцыю каля штаб-кватэры Allianz яшчэ 22 сакавіка. Тады ўдзельнікі акцыі перадалі кіраўніцтву кампаніі ліст з патрабаваннем звярнуць увагу, што іх здзелка заключана з рэжымам Лукашэнкі, які на гэтыя грошы арганізуе рэпрэсіі супраць беларусаў.

5 ліпеня беларусы Баварыі зноў выйшлі на акцыю да штаб-кватэры інвестыцыйнага фонду. Удзельнікі пікету запатрабавалі спыніць адносіны з краінай, уладу ў якой захапіў тэрарыст. Беларусы перадалі кіраўніцтву Allianz новы ліст.
Бо Лукашэнка цяпер небяспечны не толькі для самой Беларусі, але і для іншых краін Еўропы.

Allianz — адзін з інвестфондаў, якія перад выбарамі купілі дзяржаблігацыі Беларусі на агульную суму ў 1,25 $ млрд. Нямецкая кампанія ўсё яшчэ не пазбавілася ад каштоўных папер, нягледзячы на ​​рэпутацыйныя і магчымыя эканамічныя рызыкі.

НАУ працягвае кампанію па пазбаўленні нелегітымнай улады грошай. Да яе можа далучыцца кожны беларус: спосабаў пакінуць дыктатара без рэсурсаў шмат. Выбірайце тое, што падыходзіць вам лепш за ўсё.

Відэа: RAZAM Info

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter