Усе навіны

Стоп 95-ы бензін

Архіў навін

Як зрабіць акцыю «Стоп бензін» яшчэ больш эфектыўнай


«Кіроўцы 97» запусцілі новую акцыю пратэсту. Яны прапаноўваюць альбо цалкам адмовіцца ад наведвання дзяржаўных заправак, або запраўляцца па 5 літраў паліва. Гэта выдатная акцыя эканамічнага пратэсту — не выкарыстоўваючы асабісты аўтамабіль і не купляючы бензін, мы яшчэ адным спосабам пазбаўляем нелегітымную ўладу грошай. Але Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пракансультавалася са спецыялістамі і прапануе зрабіць акцыю «Стоп бензін» яшчэ больш эфектыўнай

«Стоп 95-ы бензін»

Трохі тэорыі: толькі 25% прадукцыі беларускіх НПЗ ідзе на ўнутраны рынак. Пры гэтым эканамічна продаж унутры краіны значна больш выгадны, чым экспарт. Рэалізацыя на ўнутраным рынку дапамагае кампенсаваць усе страты з-за змянення цэн на сусветным рынку.

Беларусь вырабляе шмат дызельнага паліва, але большая яго частка ідзе на экспарт. Адмова ад яго ўнутры краіны прывядзе да эканамічнага эфекту, але ніяк не паўплывае на працу заводаў. 92-і бензін таксама, у асноўным, ідзе на экспарт.

Зусім іншая гісторыя з 95-м бензінам. Ён не толькі самы выгадны з пункту гледжання продажу ўнутры краіны: на заводах яшчэ і менш за ўсё месца для яго захоўвання.

Важна сканцэнтравацца на поўнай адмове ад куплі 95-га бензіну. Гэта дасць магчымасць не толькі знізіць паступленнi ад продажу паліва, але і паўплываць на працу прадпрыемстваў нафтахімічнай прамысловасці.

Што рабіць, калі я запраўляю машыну толькі 95-м?

Варыянтаў шмат.

1) Самы просты: запраўляцца 92-м. Па словах спецыялістаў, калі вы не ганяеце на гоначным балідзе, а катаецеся па горадзе, ваш аўтамабіль нават не заўважыць падмены. А вы зэканоміце і папратэстуеце.
2) перасесці на таксі (аўтапарк, у асноўным, ездзіць на газе), каршэрынг (у асноўным выкарыстоўваюць 92-і бензін) ці грамадскі транспарт.
3) Хадзіць пешшу, калі адлегласці дазваляюць.

Адмова ад 95-га бензіну — рэальны і эфектыўны спосаб барацьбы з рэжымам!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter