Навiны АПК

Таццяна Зарэцкая – прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

Таццяна Зарэцкая — заснавальніца і СЕО кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ — прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША.


Чым канкрэтна Таццяна Зарэцкая будзе займацца ў Кабінеце?


  • Прыцягваючы напрацоўкі і экспертызу эканамічных групаў, распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд. Гэта значыць прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕС і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду.
  • Прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі.
  • Весці перамовы па праграмах развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю.
  • Каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства.
  • Складаць і забяспечваць бюджэт Кабінета.

Сардэчна запрашаем у каманду!