Усе навіны

Важны кожны! Блакуем доступ да рахунку МВФ для рэжыму Лукашэнкі!

Архіў навін

23 жніўня набудзе моц рашэнне МВФ аб размеркаванні спецыяльных правоў запазычання (SDR). Квота Беларусі ў гэтым размеркаванні эквівалентная мільярду даляраў ЗША.

Гэта значыць рэжым Лукашэнкі атрымае мільярд ад МВФ?

Гэта наўрад ці. Пасля размеркавання рэжыму трэба будзе атрымаць доступ да SDR-рахунку Беларусі ў МВФ. А гэта не так проста.

Напрыклад, для Венесуэлы і М’янмы гэты доступ быў заблякаваны па прычыне непрызнання легітымнасці іх урадаў большасцю краін-удзельніц Фонду.

З рэжымам Лукашэнкі можа адбыцца тое ж самае?


Менавіта. Таму цяпер наша задача — дамагчыся правядзення пасяджэння МВФ па Беларусі, на якім будзе разгледжана пытанне аб непрызнанні легітымнасці прадстаўнікоў рэжыму ў МВФ і адмове ім у доступе да SDR-рахунку.

І што здарыцца, калі мы даможамся свайго?


Рэжым Лукашэнкі не атрымае мільярд, а доступ да SDR-рахунку Беларусі будзе заблякаваны, пакуль у краіне не з’явіцца легітымны ўрад.

Але галоўнае — адмова ў доступе з рэсурсаў МВФ выкліча дэфолт па еўрааблігацыях, выпушчаных раней на суму $ 3,25 млрд. І гэта можа стаць ключавым фактарам для падзення рэжыму.

ТАМУ НАМ ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА!


1) Беларусы замежжа, адпраўляйце лісты прадстаўнікам вашых краін у Савеце кіраўнікоў МВФ з патрабаваннем блакаваць для рэжыму Лукашэнкі доступ да SDR-рахунку.


2) Усе беларусы, даносьце нашу пазіцыю да МВФ, выкарыстоўваючы яго сацсеткі:


Прыклады мессэджаў:
— Lukashenka's regime is no better than Maduro’s. The IMF should block access to the SDR account for him!
— A billion from the IMF should not go to the murderer and dictator Lukashenka! Do the same with him as you did with Maduro.
— IMF, hear the voice of Belarusians! The access to the SDR account for Lukashenka’s illegitimate regime should be blocked!

Рэжым не павінен атрымаць мільярд. Часдзейнічаць!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter