Усе навіны

Лісты палітвязняў у Музеі Вольнай Беларусі

Архіў навін

Лісты палітвязняў i iншыя рэчы, звязаныя з пратэстамi — у Музеі Вольнай Беларусі паступаюць усё новыя прадметы


Музейны прадмет — гэта не проста носьбіт сацыяльнай інфармацыі, гэта аўтэнтычная крыніца ведаў і эмоцый. Мемарыяльныя музейныя прадметы — асабістыя рэчы знакамітых людзей ці рэчы, звязаныя са знамянальнымі гістарычнымі падзеямі - заўсёды вельмі высока ацэньваюцца спецыялістамі музейнай справы і кранаюць наведвальнікаў музеяў.

У фонд Музея Вольнай Беларусі паступаюць такія унікальныя прадметы, сярод якіх лісты палітвязняў. Нагадаем, што ў Беларусі налічваецца ўжо 584 палітвязня, яшчэ некалькі тысяч чалавек пакутуюць за кратамі толькі за тое, што выступілі супраць прэступнага рэжыму. Iх лiсты — гэта гістарычныя рукапісныя помнікі аб сённяшніх падзеях, дакументальныя сведкі аб людзях, якія працягваюць барацьбу за Вольную Беларусь нават за кратамі.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку ўсім, хто дасылае лісты палітвязням, тым самым падтрымліваючы іх і ўзмацняя нашу агульную веру ў беларусаў, перамогу i Новую Беларусь.

Збор прадметаў працягваецца! Што яшчэ можна дасылаць у Музей? Дакументы, звязаныя з выбарамі-2020, малюнкi, улёткі, плакаты, сцягі і іншая пратэстная атрыбутыка, кіна- і фотадакументы.

Прапановы па музею і перадачы ў яго фонд прадметаў і/цi іх лічбавых копій можна даслаць (ананімна, калi гэта патрэбна) праз чат-бот @NAUsupport. Стварэнне такога музею — гэта важны крок для захавання ў гiсторыi найважнейшых падзей для сучаснай Беларусi.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter