Усе навіны

Алімпійскія гульні не павінны трансляваць на каналах, на якіх паказваюць катаванні

Архіў навін

Беларускія дзяржаўныя тэлекампаніі і СМІ, што транслююць катаванні, павінны быць пазбаўлены права на паказ Алімпійскіх гульняў 2020 года.

У сітуацыі, калі беларускія ўлады пазбаўляюць грамадзянаў свабоды слова і незаконна пераследуюць незалежных журналістаў, беларускія дзяржаўныя тэлекампаніі і СМІ бяруць удзел у катаваннях, распаўсюджваючы прызнанні, атрыманыя пад прымусам. Некаторыя перадачы ўтрымваюць сюжэты з відэазапісамі допытаў, катаванняў, апраўдання гвалту і распальвання нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай звады. Прыкладам можа служыць інтэрв'ю Рамана Пратасевіча на канале АНТ, а таксама яго ўдзел у прэс-канферэнцыі Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Беларускі фонд спартовай салідарнасці заклікаюць Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), Алімпійскую трансляцыйную службу (OBS / АТС — чаму ў першым варыянце руская/беларуская транскрыпцыя, а тут ужо замежная?) і Арганізацыйны камітэт Гульняў у Токіа адмовіць беларускім дзяржаўным тэлеканалам і іншым дзяржаўным СМІ ў праве трансляваць Алімпійскія гульні. Такі буйны турнір не можа асвятляцца кампаніямі, якія асацыююцца з катаваннямі і іншымі рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі.

Мы ўжо пачалі перамовы з прадстаўнікамі ўрада Японіі. НАУ настойвае на недапушчальнасці прадастаўлення НДТРК права трансляцыі Алімпійскіх гульняў.

Беларусы не застануцца без Алімпіяды: МАК, скарыстаючы свае тэхнічныя магчымасці, можа арганізаваць дармовую інтэрнэт-трансляцыю выключна для беларусаў у абыход нацыянальнага тэлебачання, альбо перадаць правы на паказ каналу «Белсат» .

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter