Усе навіны

Салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім

Архіў навін

Апранаемся ў белае на гэтых выхадных у знак салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім і адно з адным


Святлана Ціханоўская запісала зварот да 29 мая, гадавіны незаконнага затрымання яе мужа Сяргея, і ўспомніла, як пачыналася для яе барацьба за свабоду не толькі свайго каханага, але і ўсёй Беларусі.

НАУ далучаецца да закліку Святланы правесці ў гэтую суботу Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю і прапануе беларусам падтрымаць у гэты дзень як Сяргея Ціханоўскага, так і адно аднаго ўнутры краіны.

У святле апошніх падзей ўсім нам трэба згуртавацца яшчэ мацней, каб не даць цемры дыктатуры паглынуць Беларусь. Кожны здольны наблізіць імгненне, пра якое марыць уся краіна. Кожны можа выбраць тую форму пратэсту і праявы салідарнасці, якая яму бліжэй. Кожны можа паказаць, што прыхільнікаў перамен большасць і што яны — мы з вамі — перамогуць.

Адзін са спосабаў зрабіць гэта — адправіцца на выходных на шпацыр або па справах у белай вопратцы або надзеўшы белы аксэсуар у рамках руху #ЦветПротивТьмы (Колер супраць Цемры). Гэты жэст настолькі ж сімвалічны, наколькі просты, бо шмат у чым з белага колеру пачынаўся наш шлях да Новай Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter