Усе навіны

Якая сувязь паміж нашай кампаніяй па МВФ і акцыяй «Банкамат-абменнік-банк»?

Архіў навін

Рашэнне МВФ аб размеркаванні спецыяльных правоў запазычання (SDR) — у тым ліку і для Беларусі ў рамках яе квоты — уступіць у сілу 23 жніўня.

Але гэта яшчэ не азначае, што рэжым Лукашэнкі зможа імі скарыстацца. Верагоднасць замарозкі доступу да рахунку SDR для нелегітымнага ўраду Беларусі вельмі высокая.
Рэжым гэта разумее і ўжо пачынае рэагаваць на нашу кампанію, заяўляючы, што «адмова ў пералічэнні ніяк не паўплывае на эканоміку краіны». Але мы ўжо праходзілі гэта з «санкцыямі, якія не працуюць».

На справе ж рэжым ведае: адмова ў доступе да сродкаў МВФ прывядзе да дэфолту. Таму ўжо прынятыя рашэнні МВФ аб эмісіі SDR і іх размеркаванні сярод краін-удзельніц — гэта пастка для Лукашэнкі.

Калі МВФ прыме рашэнне аб блякаваньні для рэжыму доступу да SDR, як гэта ўжо адбылося з Венесуэлай і М’янмай, ў трымальнікаў раней выпушчаных Беларуссю еўрааблігацый на суму $ 3,25 млрд адразу ж з’явіцца права патрабаванні іх датэрміновага пагашэння. Што ў сваю чаргу будзе азначаць аб’яву дэфолту па дадзеных аблігацыях.

Якія варыянты мае рэжым?


  1. Абвясціць аб банкруцтве і «дараваць ўсіх, каму ён павінен», уключаючы Расію (якую гэта, відавочна, не задаволіць);
  2. Канчаткова абмяняць усе свае даўгавыя абавязкi на суверэнітэт на карысць Расіі, якая прыме іх на сябе;
  3. Расплаціцца па даўгах за кошт ЗВР — золатавалютных рэзерваў краіны, рэальны памер якіх наўрад ці гэта дазволіць, бо мы ведаем, што ён моцна завышаны ў справаздачнасці Нацбанка.

Разгледзім 3 варыянт. Як хутка папоўніць ЗВР?


Адказ просты — за кошт валютных дэпазітаў грамадзян. Па афіцыйных дадзеных агульны аб’ём валютных укладаў у беларускіх банках на сённяшні дзень складае крыху больш за $ 5 млрд. Нават з улікам завышэння Нацбанкам гэтай лічбы прыкладна ў 2 разы — гэтых грошай пакуль дастаткова, каб тэрмінова расплаціцца з вонкавымі крэдыторамі.
Але для пачатку гэтыя грошы неабходна асвоіць. І ў рэжыма для гэтага ёсць даўно распрацаваныя схемы, якія ўключаюць «вялікае рабаванне банкаў», шэрыя схемы з «смеццевымі аблігацыямі» Агенцтва па кіраванні актывамі (АУА), а таксама Банка развіцця.

Прасцей кажучы, у выпадку адмовы рэжыму ў доступе да крэдытных сродках ад МВФ, ён у прымусовым парадку экспроприирует валютныя ўклады беларусаў, наўзамен выдаўшы укладчыкам беларускія рублі і аблігацыі АУА і Банка развіцця.

Як гэтаму супрацьстаяць?


Яшчэ ў сакавіку НАУ заклікала беларусаў да ўдзелу ў акцыі «Банкамат-абменнік-банк». Зараз, калі рэжым апынуўся ў пастцы МВФ, толькі ад нас залежыць, ці зможа ён з яе выбрацца за наш кошт.

  1. Не трымайце грошай на банкаўскіх картах — перайдзіце на наяўныя;
  2. Не захоўвайце грошы ў рублях — набывайце валюту;
  3. Выводзьце ўсе ўклады з банкаў, асабліва валютныя.

Рэжым на краі дэфолту. Ня дайце яму ператварыць вашы зберажэнні ў «залаты парашут».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter