Усе навіны

Інтэрнэт супраць цемры

Архіў навін

Далучайцеся да першага флэш-мобу акцыі #ЦветПротивТьмы


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне аб’явіла бестэрміновую акцыю #ЦветПротивТьмы (колер супраць цемры). Мы хочам вярнуць белы колер у жыццё беларусаў: у адзенні, на вуліцах, у анлайне — наогул усюды. І пачнем мы з белага колеру ў нашых сацыяльных сетках.

Мы прапануем:

1) Змяніць аватарку ў сацсетках на белы квадрат або на фота ў белым адзенні.

2) Апублікаваць у сацсетках белы квадрат або прастакутнік з тэгам #ЦветПротивТьмы.

3) Зрабіць і апублікаваць у сацсетках фатаграфіі ў белай вопратцы, на белым фоне і ці з іншымі белымі элементамі з тэгам #ЦветПротивТьмы. Хай белы колер стане звыклым для вашых фота ў сацыяльных сетках.

Далучайцеся да бестэрміновай акцыі #ЦветПротивТьмы. Уся інфармацыя пра акцыю сабрана на сайце NashKoler.com, дзе вы можаце не толькі даведвацца пра новыя флэшмобы, але і дзяліцца сваімі ідэямі.

Разгонам цемру разам!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter