Усе навіны

Адменены Чэмпіянат Еўропы па веласпорце, які павінен быў адбыцца ў Мінску

Архіў навін

Адменены Чэмпіянат Еўропы па веласпорце, які павінен быў адбыцца ў Мінску. Гэта яшчэ адзін крок па ізаляцыі злачыннага рэжыму


Сёння адбылося экстранае пасяджэнне Еўрапейскага веласіпеднага саюза (UEC). На ім прынята рашэнне адмяніць Чэмпіянат Еўропы па веласпорце ў Мінску. Турнір павінен быў адбыцца 23−27 чэрвеня.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і НАУ вітаюць рашэнне UEC. Беларусь не можа прымаць ніякія буйныя міжнародныя турніры, пакуль людзей катуюць у турмах, а краіна знаходзіцца ў руках тэрарыстычнага рэжыму.

Вадзім Крывашэеў, адказны ў НАУ за маладзёжную палітыку і спорт, пракаментаваў рашэнне Еўрапейскага веласіпеднага саюза:

— Кампанія па адмене Чэмпіянату Еўропы доўжылася 4 месяцы. За гэты час Фонд спартыўнай салідарнасці сумесна з НАУ, праваабарончымі арганізацыямі і пры падтрымцы дыяспары зрабілі вялікую працу, каб пераканаць кіраўніцтва UEC адмяніць турнір. Асобны дзякуй хочам сказаць Віёле фон Краман і дэпутатам Еўрапарламента, якія падпісалі зварот у адрас UEC з падтрымкай пераносу чэмпіянату.

Выказваем падзяку нацыянальным федэрацыям Літвы і Швейцарыі, а таксама НАК Даніі, якія яшчэ на ранніх этапах кампаніі прапанавалі ў якасці альтэрнатыўнай пляцоўкі веладромы сваіх краін. Дзякуем федэрацыям Германіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і Літвы за прынцыповую пазіцыю і адмову ад удзелу, калі б турнір праходзіў у Мінску.

Упэўнены, што кансалідаваная падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці з боку міжнародных палітычных і грамадскіх структур дапаможа пазбавіць кантынент ад тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter