Усе навіны

Павел Латушка падаў заяву супраць Лукашэнкі ў Пракуратуру Польшчы

Папярэднія навіны

Сёння кіраўнік НАУ Павел Латушка падаў заяву ў Пракуратуру ў Варшаве. У заяве гаворыцца пра пагрозы фізічнай расправы і падрыхтоўкі акту міжнароднага тэрарызму.

— Усе рэпрэсіі рэжыму супраць беларусаў і замежных грамадзян знаходзяцца па-за прававым полем. Вядома не толькі пра пагрозы, але і пра падрыхтоўку рэальных дзеянняў, аж да фізічнай ліквідацыі, накіраваных супраць дэмакратычных сіл за межамі Беларусі. Мая заява — сімвалічнае, якую я падаю, каб абараніць ўсіх беларусаў, якіх пераследуюць за мяжой.

Важна паінфармаваць Пракуратуру Польшчы пра пагрозы фізічнай ліквідацыі і планаваныя злачынствы з боку Аляксандра Лукашэнкі, Мікалая Карпянкова, Івана Церцеля, Рыгора Азаронка, Алега Гайдукевіча і іншых чыноўнікаў і прапагандыстаў, накіраваных на арганізацыю ў тым ліку майго выкрадання ў Польшчы і незаконнага пазбаўлення волі.

Яшчэ адна мэта — папярэдзіць усіх, хто плануе злачынныя дзеянні супраць грамадзян Беларусі, што іх дзеянні не застануцца без прававых наступстваў: яны будуць пераследвацца па законах розных дзяржаў і ў розных дзяржавах свету.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter