Усе навіны

Нямецкія інвестфонды могуць адмовіцца ад дзяржаблігацый Беларусі па прыкладзе датчанаў

Архіў навін

СМІ Германіі і Люксембурга абмяркоўваюць сітуацыю з мясцовымі інвестфондамі, якія купілі беларускія дзяржаблігацыі: «ЕС і ЗША больш не прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам»


Галоўнае з публікацый у чатырох еўрапейскіх выданнях: Badische Zeitung, Luxemburger Wort, DIE RHEINPFALZ і Frankfurter Rundschau.

• дзяржаблігацыі Беларусі купілі нямецкія Deutsche Bank і Allianz, а таксама Union Investment з Люксембурга. Банкі Германіі не выключаюць, што могуць пазбавіцца ад беларускіх еўрабондаў па прыкладзе датчан. А Union Investment заявіў, што пасля выбараў распрадаў значную частку аблігацый Беларусі — але не ўсе;

• фінансавы аналітык кампаніі Duff & Phelps Максім Адаскевіч у каментары журналісту патлумачыў, што $ 1,25 млрд прама ці ўскосна дапамаглі Лукашэнку захаваць уладу. «Гэтыя грошы дазволілі разгрузіць бюджэт, з якога плацяць сілавікам», — перакананы аналітык;

• па словах Паўла Латушкі, дыктатара турбуе толькі пытанне абароны сваёй улады з дапамогай рэпрэсіўнага апарата. Рэжым траціць усё больш бюджэтных грошай на сілавыя структуры.

Нагадаем, Народнае антыкрызіснае упраўленне працягвае кампанію супраць новых непад’ёмных крэдытаў нелегітымнай улады. НАУ робіць усё магчымае, каб рэжым не мог павесіць на беларускі народ яшчэ больш пазыкаў. Ад дзяржаблігацый Беларусі ўжо адмовіліся дацкія інвестыцыйныя і пенсійныя фонды, пасля чаго цана на іх рэзка ўпала.

Таксама працягваецца і ўнутраны эканамічны ціск на рэжым. Кожны можа паўдзельнічаць у гэтым, калі далучыцца да акцыі «Банкамат — Абменнік — Банк».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter