Усе навіны

Тэрміны даўнасці, дапамогі звольненым і адлічаным

Архіў навін

Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі: працягваем расказваць, як гэта будзе


Апраўданне і дапамога пацярпелым ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі — наша прыярытэтная задача пасля яго падзення. А як менавіта будзе праходзіць гэты працэс? Працягваем адказваць на вашы пытанні.

1) Якія тэрміны даўнасці прадугледжвае Канцэпцыя рэабілітацыі НАУ?

Усе мы ведаем, што дыктатура пачала пераследваць палітычных апанентаў практычна адразу пасля свайго ўстанаўлення. Першыя палітвязні з’явіліся ў Беларусі ўжо ў 1995 годзе. Наша Канцэпцыя прадугледжвае дапамогу ўсім, хто трапіў пад рэпрэсіі за без малога 27 гадоў кіравання Лукашэнкі. Калі б вы ні пацярпелі, заклікаем ўжо цяпер збіраць сведчанні парушэння вашых законных інтарэсаў рэжымам, каб быць рэабілітаваным як мага хутчэй.

2) На якую дапамогу могуць разлічваць тыя, хто быў звольнены, выключаны з ВНУ ці пакалечаны 5, 10, 20 гадоў таму?

Незалежна ад даўнасці для кожнага выпадку будзе ацэненая магчымасць аднавіць рэпрэсаванага па месцы працы ці вучобы. Калі па якой-небудзь прычыне гэта будзе нерэальным, ахвяра атрымае адэкватную кампенсацыю. Што тычыцца тых, чыё здароўе сур’ёзна пацярпела ад дзеянняў рэжыму, мы прапрацуем гэтае пытанне з Міністэрствам аховы здароўя такім чынам, каб ім была аказана любая неабходная дапамога: ад бясплатных лекаў да працэдуры медыцынскай рэабілітацыі.

3) У якой чарговасці будуць разглядацца справы рэпрэсаваных?

Паўторымся: у першую чаргу мы павінны вызваліць тых, хто знаходзіцца ў турмах і СІЗА па палітычных матывах. Справы астатніх плануецца разглядаць у парадку паступлення заяў — незалежна ад характару рэпрэсій, але з улікам канкрэтных абставін. Так, паралельна з аналізам складаных спраў шматгадовай даўнасці могуць прымацца неадкладныя рашэнні аб прадастаўленні юрыдычнай і медыцынскай дапамогі, рэабілітацыі па больш простых справах. Мы разумеем, што з улікам колькасці рэпрэсаваных усё гэта запатрабуе нямала часу і іншых рэсурсаў, але зыходзім з таго, што рэабілітаваныя павінны быць абсалютна ўсё.

Канцэпцыя рэабілітацыі і рашэнне аб зацвярджэнні канцэпцыі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter