Усе навіны

Нямецкі банк ануляваў крэдыт для нелегітымнай улады

Архіў навін

Без яго немагчыма мадэрнізаваць энергасістэму краіны пад БелАЭС


У пачатку красавіка НАУ звярнулася да нямецкіх банкаў, шведскага экспартна-крэдытнага агенцтва EKN і Siemens, каб тыя выйшлі са здзелкі па куплі газавых турбін нелегітымнай уладай.

Пасля таго, як шведская EKN адмовілася страхаваць здзелкі па куплі турбін, нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 млн еўра, які планавалася выдаткаваць на закупку газатурбінных установак Siemens.

Адмена гэтага крэдыту не дазволіць прадстаўнікам нелегітымнай улады завяршыць мадэрнізацыю электрасетак, без якой немагчыма ўвядзенне БелАЭС у эксплуатацыю.

Мікалай Пракоф’еў, удзельнік эканамічнай каманды НАУ:

— Незавершаны праект мадэрнізацыі пагражае дэфолтам па іншых абавязацельствах, звязаных з БелАЭС, і немагчымасцю бяспечна выкарыстоўваць атамную станцыю ў электрасетках Беларусі. Такім чынам, для бяспекі грамадзян БелАЭС не павiнна быць падключана да энергасістэмы краіны.

Магчымасці крэдытаваць куплю турбін з іншых крыніц ў рэжыма, па сутнасці, няма. Банкі Еўропы і ЗША гэтага рабіць дакладна не будуць. Расія першапачаткова для гэтага крэдыту прыцягнула нямецкія банкі — яна таксама відавочна не хоча рызыкаваць сваімі грашыма. Ёсць яшчэ Кітай і ААЭ, але яны з самага пачатку не былі зацікаўленыя ў гэтым праекце, — заявіў Мікалай Пракоф’еў.

Таксама важна, што ў рэзалюцыі Еўрапарламента, прынятай 10 чэрвеня, рэкамендуецца Siemens AG і іншым кампаніям Еўрасаюза спыніць абмен тэхналогіямі і новымі распрацоўкамі з рэжымам Лукашэнкі.

Народнае антыкрызіснае упраўленне працягвае кампанію па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі грошай. Кампанія ўключае ў сябе працу з міжнароднымі партнёрамі нелегітымнай улады. Беларусы ўнутры краіны могуць далучыцца да акцыі «Банкамат-абменнік-банк» — гэта фармат эканамічнага пратэсту, даступны кожнаму.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter