Усе навіны

Святлана Хілько — пра рэформу міліцыі

Архіў навін

Святлана Хілько — пра рэформу міліцыі: «Любая рэформа павінна пачынацца з грамадскага дыялогу»


Кіраўнік рабочай групы НАУ па рэфармаванні ОУС Святлана Хілько адказала на пытанні «Еўрарадыё» пра праект рэформы. Ніжэй — галоўныя цытаты.

Пра праект рэформы

«Любая рэформа павінна пачынацца з грамадскага дыялогу, і ён ужо ідзе: мы прапанавалі беларусам праект. Як эксперты мы прапануем варыянты рашэння, але абавязкова выслухаем і грамадзян, і саміх супрацоўнікаў ОУС».

«Цяпер мы працуем над дарожнымі картамі, каб зразумець, што зрабіць у першы месяц пасля змены ўлады: напрыклад, вывесці за штат кіраўнікоў усіх падраздзяленняў МУС і прызначыць часова выконваючых iх абавязкi. Далей жа будуць праводзіцца гутаркі з кіраўнікамі і прымацца рашэнні аб магчымасці працягу імі службы».

Пра кадры для будучых органаў унутраных спраў

«Трэба стварыць асяродак, у якім людзі будуць хацець працаваць, развівацца і вучыцца. Пры яго наяўнасці не спатрэбіцца нават пераатэстацыя. У краіне шмат добрых спецыялістаў, якія працягнуць расці і служыць на карысць Беларусі».

«Да катаванняў і іншых злачынстваў датычнае далёка не ўсё МУС. Але кожны супрацоўнік, які прысутнічаў пры іх здзяйсненні, будзе абавязаны прайсці працэдуру апытання або допыту падчас следчых дзеянняў, каб мы зразумелі ступень яго віны. Калі казаць пра бяздзейнасць, мы ацэнім, ці сапраўды чалавек мог паўплываць на сітуацыю».

Аб рэабілітацыі для міліцыянтаў

«Канцэпцыя рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій НАУ прадугледжвае, сярод іншага, дапамогу пацярпелым ад іх супрацоўнікам ОУС. Бо ім і іх сем'ям працягваюць пагражаць пры звальненнях, а многія ўжо страцілі працу з-за сваіх поглядаў».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter