Усе навіны

Першы Белы Чацвер

Архіў навін

Наш #ЦветПротивТьмы на працы і вучобе


Мы запусцілі безтэрміновую акцыю па аб’яднанні прыхільнікаў перамен #ЦветПротивТьмы (Колер Супраць Цемры) — і нават не чакалі, што вы паспееце паўдзельнічаць у Белым Чацвяргу у той жа дзень. Але мы ўбачылі шмат вашых фатаграфій з працоўных месцаў у белым колеры — і вельмі ўдзячныя. Верым, што ў наступны чацвер удзельнікаў нашай акцыі будзе ў разы больш.

Хай белы колер нагадае усім прыхільнікам перамен, што нас большасць — і мы працягнем змагацца да канца за сваю будучыню. Будучыню ў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

Белы — гэта наш #ЦветПротивТьмы!

Уся інфармацыя пра акцыю сабрана на сайце NashKoler.com, дзе вы можаце не толькі даведацца пра новыя флэшмобы, але і падзяліцца сваімі ідэямі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter