Усе навіны

Дзень Перамогі будзе нашым

Архіў навін

Дзень Перамогі будзе нашым: адзначым 9 мая разам на вуліцах беларускіх гарадоў


Дзень Перамогі — агульнае свята для ўсіх беларусаў, і ніякая ўлада, а тым больш нелегітымная, развязаўшая вайну супраць уласнага народа, не ў сілах яго ў нас адабраць. 9 мая будзе нашым днём, і мы, дзеці і ўнукі пераможцаў, з годнасцю і гонарам правядзем яго на вуліцах беларускіх гарадоў, вычышчаных калісьці нашымі гераічнымі продкамі ад «карычневай чумы». Мы ушануем памяць і аддамо даніну павагі як удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, так і сучасным змагарам з фашызмам.

Вось як дня нас, вольных беларусаў, пройдзе гэты Дзень Перамогі:

  • мы выйдзем у дазволеныя для масавых гулянняў месцы ў дзённы час;
  • для ўласнай бяспекі мы пакінем нацыянальную сімволіку дома. Яе адсутнасць, белыя элементы адзення і аксесуары, а таксама светлыя твары і ўсмешкі на іх і будуць нашым абазначэннем;
  • тыя з нас, хто на 9 траўня будзе за межамі свайго горада, наведаюць найбліжэйшае месца памяці і пакладуць да яго кветкі — вядома ж, белыя і чырвоныя.

Астатнія падрабязнасці мы агучым напярэдадні Дня Перамогі — 8 мая.

Калі дыктатар і яго прыслужнікі паспрабуюць перашкодзіць нам адзначыць Дзень Перамогі — яны толькі дакажуць гэтым свой статус акупантаў нашай зямлі. Калі яны пачнуць затрымліваць і збіваць мірных беларусаў — пацвердзяць для народа і ўсяго свету свой статус фашыстаў нашых дзён.

76 гадоў таму беларусы адолелі фашызм — адолеюць яго і цяпер. Гэты Дзень Перамогі будзе нашым. Сустрэнемся на вуліцах!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter