Усе навіны

Заяўленне Паўла Латушкі пра захоп Рамана Пратасевіча

Архіў навін

Тое, што 23 траўня па ўказанні ваеннага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі быў пасаджаны грамадзянскі самалёт кампаніі Ryanair c прымяненнем ваенна-паветраных сілаў Беларусі з’яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што ў Беларусі парушаецца міжнароднае права, падвяргаюцца небяспецы жыцці і здароўе замежных і беларускіх грамадзян.

Сапраўднай мэтай пасадкі самалёта з’яўлялася затрыманне вядомага беларускага блогера Рамана Пратасевіча, якому ў Беларусі пагражае найвышэйшая мера пакарання.

Дадзены інцыдэнт нельга назваць інакш як паветраным пірацтвам і міжнародным тэрарыстычным актам. Мы патрабуем, каб гэты інцыдэнт быў неадкладна разгледжаны міжнароднай супольнасцю і міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі ICAO на прадмет часовага прыпынення авіязносін над тэрыторыяй Беларусі.

Відэа заявы ў афіцыйным тэлеграм-канале Паўла Паўлавіча Латушкі