Усе навіны

Калі новы легітымны ўрад будзе прызнаны членамі МВФ, ён адразу атрымае доступ да гэтых сродкаў

Архіў навін

Кіраўнік НАУ Павел Латушка — пра грошы ад МВФ для Беларусi


Цi атрымае рэжым грошы ад Мiжнароднага валютнага фонду? Падрабязнасцi ад Паўла Латушкi для «Нашай Нiвы»:

  • "Мэта гэтай эмісіі [МВФ] - дапамога краінам для выхаду з крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса. Гаворка ідзе пра суму 650 мільярдаў даляраў ЗША, якія будуць размеркаваны сярод 192 краін-удзельніц МВФ".

  • "Перамовы з МВФ могуць весціся толькі ад асобы членаў МВФ. Таму спосаб працы іншы — пераканаць нашых партнёраў у важнасці гэтага пытання і працаваць з імі, каб праз свае казначэйствы і сваіх дырэктараў у МВФ яны ўзнялі гэтае пытанне. Мы павінны ведаць працэдуру, а не спадзявацца на тое, што правілы падбудуюць для нас і пад нас; пераканаць нашых партнёраў і разам працаваць на дасягненне мэты".

  • «Калі тыя, хто не прызнаў выбары, кансістэнтна прагаласуюць у адпаведнасці з пазіцыямі сваіх краін, пытанне вырашыцца як трэба, бо калі пералічыць галасы тых членаў МВФ, якія не прызналі Лукашэнку прэзідэнтам (галасаванне не адна краіна — адзін голас, а ў адпаведнасці з укладам у сусветную эканоміку), атрымаецца 56%, а прызналі ўсяго 13%. Менавіта на гэтай падставе Мадура і хунта М’янмы былі пазбаўленыя доступу да рахункаў сваіх краін».

  • «Можа быць прынята рашэнне, што сярод сяброў МВФ няма яснасці, ці з’яўляецца Лукашэнка прэзідэнтам і ці з’яўляюцца такім чынам Калаур і Селіверстаў прадстаўнікамі дзяржавы. І калі рашэнне будзе прынята ў адпаведнасці з афіцыйнымі пазіцыямі гэтых краін, SDR — спецыяльныя правы запазычання — будуць ляжаць некранутымі на рахунку Беларусі. А калі новы легітымны ўрад будзе прызнаны членамі МВФ, ён адразу атрымае доступ да гэтых сродкаў».

Нагадаем, што канчатковай мэтай кампаніі НАУ з’яўляецца блакаванне пералічэння рэжыму SDR на суму больш як $ 1 млрд і захаванне гэтых сродкаў для Новай Беларусі. Разам мы робім усё магчымае, каб яны не пайшлі на працяг тэрору і рэпрэсій, а іх блакіроўка стала магутным ударам па злачыннаму рэжыму Лукашэнкі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter