Усе навіны

Дайджэст НАУ: 3 — 16 мая

Архіў навін

Культурны фронт, знешні палітычны ціск, наш Дзень Перамогі і «дамашняе заданне» для прыхільнікаў перамен


План дзеянняў у галіне культуры, знешні палітычны ціск на рэжым, падрыхтоўка законапраектаў для Новай Беларусі — расказваем гэтыя і іншыя навіны нашай працы ў традыцыйным дайджэсце НАУ.

Прапануем азнаёміцца ​​з падрабязнасцямі ў картках, а таксама ўнесці свой уклад у нашу агульную перамогу пералічанымі ніжэй спосабамі:
працягвайце свой эканамічны пратэст: здымайце грошы з картак і канвертуйце іх у валюту, забірайце ўклады з банкаў, паспрабуйце ўстрымацца ад спажывання тытуню і алкаголю, не купляйце 95-ы бензін — гэта проста, бяспечна і эфектыўна;
напішыце зварот у Канстытуцыйны суд, Вярхоўны суд, Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і Савет міністраў аб незаконнасці падпісанага Лукашэнкам дэкрэту аб пераходзе ўлады да Савету бяспекі ў выпадку яго гвалтоўнай смерці;
— падзяліцеся сваім меркаваннем аб праектах рэформы ОУС і закона аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

1: Культурны фронт

Новая ўдзельніца НАУ Наталля Задзяркоўская, былы начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры, прадставіла план дзеянняў у сферы культуры, які ўключае ў сябе:
— дапамогу рэпрэсаваным работнікам культуры, а таксама інфармаванне беларусаў і міжнароднай супольнасці аб парушэнні іх правоў;
— барацьбу з прапагандай і цэнзурнай ў галіне культуры;
— абарону гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
— распрацоўку праграмы рэфармавання сферы культуры сумесна з Беларускім фондам культурнай салідарнасці.

2: Наш Дзень Перамогі

Беларусы ўшанавалі памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: усклалі кветкі да памятных месцаў як на Радзіме, так і за яе межамі, запусцілі ў сваіх дварах салюты ў сімвалічны час — 23:34, выйшлі адзначыць 9 мая на вуліцы сваіх гарадоў. У гонар Дня Перамогі ўдзельнікі НАУ і прыхільнікі перамен таксама чыталі вершы беларускіх паэтаў аб барацьбе нашага народа супраць фашызму — паглядзець ролікі можна з дапамогай пошуку па тэгу #ВершыПерамогi.

3: Знешні палітычны ціск

Нямецкія юрысты падалі ініцыяваную беларусамі заяву аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці ў пракуратуру Германіі. Гэта паспрыяе крымінальнаму пераследу дыктатара і ягоных паслугачоў па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі, а НАУ, у сваю чаргу, будзе працягваць кампанію па прызнанні Лукашэнкі тэрарыстам у рамках плана «Вясна-2021. Беларускае вызваленне».

4: Знешні палітычны ціск

НАУ сумесна з Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці і беларусамі замежжа працягваюць дамагацца пераносу з Мінска чэмпіянату Еўропы па веласпорце, які павінен адбыцца ў канцы чэрвеня. Гатоўнасць прыняць форум выказалі Данія і Літва, прычым першая з названых краін можа ўзяць на сябе выдаткі па яго пераносе.

5: Знешні палітычны ціск

НАУ накіравала лісты адказным за адукацыю міністрам дзяржаў Еўрасаюза, Генеральнаму дырэктарату па адукацыі, моладзі, спорце і культуры Еўрапейскай камісіі, а таксама Еўрапейскаму саюзу студэнтаў з просьбай звярнуць увагу на парушэнне правоў студэнтаў і выкладчыкаў у Беларусі. Мы чакаем, што чыноўнікі і арганізацыі Еўропы паўплываюць на гэтую праблему і, у прыватнасці, дапамогуць стварыць рэзананс вакол «Справы студэнтаў».

6: Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій

Працягваецца грамадскае абмеркаванне праекта закона аб рэабілітацыі пацярпелых ад незаконных дзеянняў дыктатуры, які быў распрацаваны на аснове нашай Канцэпцыі рэабілітацыі. Мы атрымалі і прааналізавалі дзясяткі вашых водгукаў і запрашаем усіх жадаючых далучыцца да далейшай падрыхтоўкі працэдуры рэабілітацыі.

7: Міліцыя для Новай Беларусі

На афіцыйным сайце праекце НАУ па рэфармаванні ОУС — Strazhi.com — з'явіўся новы раздзел, дзе мы разглядаем самыя распаўсюджаныя, актуальныя і вострыя пытанні пра будучую рэформу. Заклікаем азнаёміцца ​​з адказамі, а таксама працягваць адпраўляць нам свае водгукі для ўдасканалення праекта.

8: Час дзейнічаць разам!

Кожны з вас здольны наблізіць дзень нашай агульнай перамогі. Прапануем вам:
— падтрымаць акцыю «Банкамат-абменнік-банк»: зняць грошы з картак і перавесці іх у валюту, а таксама забраць свой уклад з банка;
— напісаць зварот у Канстытуцыйны суд, Вярхоўны суд, Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і Савет міністраў аб незаконнасці падпісанага Лукашэнкам Дэкрэта №2;
— далучыцца да распрацоўкі праектаў рэформы ОУС і закона аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter