Усе навіны

Адна з прычын схаванай эмісіі — ільготныя крэдыты для сілавікоў і прапагандыстаў

Архіў навін

Неабгрунтаваная эмісія, праведзеная Нацбанкам у другім паўгоддзі 2020 года, была накіравана ў тым ліку на забеспячэнне выдачы ільготных крэдытаў на жыллё для сілавікоў і прапагандыстаў


Працягваем дзяліцца інфармацыяй, якую мы атрымліваем у межах кампаніі па працы з сумленнымі чыноўнікамі.

Учора мы атрымалі пацвярджэнне, што адной з падстаў для правядзення схаванай эмісіі стала неабходнасць забяспечыць выкананне указаў Лукашэнкі аб будаўніцтве ільготнага жылля для абаронцаў ягонага рэжыму.

Такім чынам, значная частка выпушчаных грошай была накіравана на падтрымку банкаў, якія выдаюць ільготныя крэдыты на кватэры, што Лукашэнка паабяцаў прапагандыстам і сілавікам за вернасць.

Раней мы ўжо казалі, што грошай на ўтрыманьне ўлады рэжыму катастрафічна не хапае. І ён не прыдумаў нічога лепшага, чым запусціць «друкарскі станок».

Важна разумець, што ільготныя крэдыты надрукаванымі грашыма толькі паскораць крах эканомікі, і атрыманне сілавікамі і прапагандыстамі такіх крэдытаў можна назваць іх «укладам» у немінучы сыход Лукашэнкі. Але кошт гэтага «ўкладу» для беларусаў — бесперапынны тэрор і інфляцыя, якая пажырае нашы зарплаты.

Дадзеная інфармацыя — яшчэ адно пацверджанне важнасці актыўнага ўдзелу беларусаў у акцыі «Банкамат — абменнік — банк». Чым менш нашых грошай застанецца ў банках, тым хутчэй мы спынім гвалт і хлусьню, якімі сілавікі і прапагандысты зарабляюць сабе на ільготныя кватэры.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter