Усе навіны

Праект рэформы міліцыі

Архіў навін

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі: адказваем на пытанні аб праекце НАУ па рэфармаванні органаў унутраных спраў

Мы атрымалі ўжо сотні водгукаў пра распрацаваны НАУ праект рэформы органаў унутраных спраў. Акрамя таго, да нас паступае мноства пытанняў па тэме, што толькі пацвярджае: ахова правапарадку тычыцца кожнага.

Для зручнасці мы аб’ядналі найбольш частыя, актуальныя і вострыя пытанні пра рэформу ў спецыяльным раздзеле на сайце праекта — Strazhi.com — і сёння публікуем першы блок адказаў.

Ці не заўчасна НАУ занялося пытаннем рэформы ОУС? Як шмат часу можа запатрабаваць рэалізацыя асноўных ідэй праекта? Чаму рэбрэндынг міліцыі, у тым ліку і яе перайменаванне, — гэта важна? Ці не будзе азначаць абнародаванне памеру заробкаў супрацоўнікаў ОУС парушэнне таямніцы асабістага жыцця?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце тут.

Збор водгукаў і дыскусія вакол рэформы тым часам працягваюцца. Адпраўляйце нам думкі і пытанні пра праект праз форму зваротнай сувязі на сайце Strazhi.com, а таксама дзяліцеся сваім меркаваннем ў сацыяльных сетках з тэгам #NAUreformaovd.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter