Усе навіны

Першы разгорнуты каментар па амерыканскіх санкцыях ад кіраўніка НАУ Паўла Латушкі

Архіў навін

Якія высновы мы можам зрабіць з апублікаванага выканаўчага ўказа прэзідэнта ЗША?

1) Магутны інструмент новага этапу ціску на рэжым — гэта з’яўленне другасных санкцый, на якіх мы зрабілі асаблівы акцэнт у аналітычнай запісцы НАУ. Раней амерыканская праграма санкцый па Беларусі не прадугледжвала выкарыстанне гэтага інструмента. Цяпер жа над партнёрамі беларускіх прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі, будзе вісець дамоклаў меч фінансавага пакарання, дзе б яны ні знаходзіліся і ў якой бы валюце ні разлічваліся.

2) Сектаральныя санкцыі: мы абгрунтоўвалі неабходнасць увядзення санкцый, якія тычацца ваеннага сектара, тытунёвай прамысловасці, транспарту. Нафтахімічнага і фінансавага сектараў у спісе ЗША пакуль няма, але дзяржпрадпрыемствы, якія працуюць у гэтых галінах, патрапяць пад санкцыі ў індывідуальным парадку. А ў спалучэнні з другаснымі санкцыямі гэта азначае, што любая кампанія, не толькі амерыканская, якая будзе з імі супрацоўнічаць, рызыкуе трапіць пад санкцыі ЗША.

3) Наступны моцны момант — гэта адсутнасць тэрміну для завяршэння папярэдніх кантрактаў, у адрозненне ад еўрапейскіх санкцый, ніякай адтэрміноўкі ў выканаўчым указе ЗША няма. Адзінае выключэнне: прадугледжаны тэрмін для спынення ўзаемаадносін з «Беларуськаліем» — да 8 снежня.

4) Больш жорсткая адказнасць за вынаходства схем абыходу санкцый, што таксама было адным з пунктаў прапановы НАУ.

5) Усе цэнтры сілы — ЕС, Вялікабрытанія, ЗША і Канада — цяпер працуюць разам, што шматкроць павялічвае сілу санкцый.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter