Усе навіны

Эканамічныя зняволеныя, Фонд дапамогі, Нацыянальная камісія

Архіў навін

Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі: «эканамічныя» зняволеныя, Фонд дапамогі, Нацыянальная камісія


Працягваем адказваць на пытанні пра наш праект рэабілітацыі пацярпелых ад незаконных дзеянняў рэжыму.

1) Як вы паступіце з тымі, каму інкрымінуюцца эканамічныя злачынствы, а не, скажам, надуманы «экстрэмізм»?

Мы рэабілітуем усіх асуджаных і абвінавачаных па любых артыкулах, уключаючы эканамічныя, пры наяўнасці палітычнай падаплёкі. Многія беларускія бізнесмены, сумленна прапрацаваўшы не адзін год, сутыкнуліся з праблемамі з законам толькі з-за выражэння сваёй грамадзянскай і палітычнай пазіцыі. Іх справы павінны быць расследаваныя без карнай ўстаноўкі, гэта значыць не зыходзячы з жадання пакараць, і на гэты час яны павінны выйсці з турмаў. Калі палітычныя матывы пацвердзяцца, мы не проста апраўдаем невінаватых, але і дапаможам ім вярнуць сабе незаконна адабранаю маёмасць, у тым ліку бізнес.

2) Як плануецца выплачваць кампенсацыі рэпрэсаваным пры відавочных і толькі нарастаючых праблемах з рэспубліканскім бюджэтам?

Рэспубліканскі бюджэт будзе не адзінай крыніцай фінансавання. Так, мы накіруем на кампенсацыі сродкі, якія будуць спагнаныя судом з вінаватых у рэпрэсіях. Мы таксама разлічваем на падтрымку грамадства і бізнэсу: беларусы паказалі ўсяму свету, наколькі салідарнымі могуць быць. Акрамя гэтага, мы накіруем заяўкі ў міжнародныя гуманітарныя арганізацыі і замежным партнёрам.

Калі фінансаванне апынецца недастатковым для аднамаментных кампенсацый, мы зробім выплаты паэтапна. Для лепшага разумення сітуацыі, у тым ліку для ацэнкі аб’ёму фінансавання, мы і заняліся пытаннямі рэабілітацыі загадзя.

3) Па якіх крытэрах будзе сфарміравана Камісія па рэабілітацыі?

Галоўныя крытэрыі для адбору членаў Камісіі: прафесіяналізм, ідэальная рэпутацыя, давер грамадства. Відавочна, нам спатрэбяцца выдатныя юрысты і эканамісты. Акрамя таго, карысным будзе ўдзел розных грамадскіх дзеячаў: ад журналістаў да праваабаронцаў — а таксама медыкаў і былых палітвязняў. Мы ўжо працуем над канкрэтнымі прынцыпамі і гарантуем адкрытасць фарміравання Камісіі.

Канцэпцыя рэабілітацыі і рашэнне аб зацвярджэнні канцэпцыі

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter