Усе навіны

Свабоду Раману Пратасевічу


Свабоду Раману Пратасевічу: напішыце еўрапейскім і амерыканскім палітыкам, каб яны дапамаглі выратаваць журналіста


23 траўня, здзейсніўшы акт дзяржаўнага тэрарызму, беларускі рэжым захапіў Рамана Пратасевіча, журналіста і рэдактара найбуйнейшых телеграм-каналаў. Праваабаронцы ўжо прызналі Рамана палітычным зняволеным. На Радзіме яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Вы можаце паўплываць на далейшы лёс нашага суайчынніка, доўгі час рызыкаваўшага свабодай дзеля будучыні Беларусі. Напішыце палітыкам Еўрасаюза і ЗША паведамленне з патрабаваннем:

1) Распачаць усе магчымыя меры для неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча;
2) Расследаваць перахоп і прымусовую пасадку грамадзянскага самалёта кампаніі Ryanair, адным з пасажыраў якога быў Раман, з ужываннем баявой авіяцыі па асабістым загадзе Лукашэнкі;
3) Забараніць любыя пералёты грамадзянскіх, транспартных і ваенных паветраных судоў над Беларуссю, а таксама прыём беларускіх самалётаў да вызвалення Рамана;
4) Тэрмінова зацвердзіць 4-ы пакет санкцый у дачыненні да вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага народу асоб, а таксама кампаній, якімі яны валодаюць або кіруюць, бенефіцыярамі якіх з’яўляюцца;
5) Пачаць распрацоўку 5-га пакета санкцый, уключыўшы ў пералік кампаніі, якія маюць дачыненне да захопу самалёта Ryanair і выкрадання Рамана Пратасевіча.

Падрабязныя інструкцыі і прыклады каментарыяў вы знойдзеце па спасылцы

Гэта далёка не ўсё, што можна зрабіць для выратавання Рамана Пратасевіча і спынення тэрору з боку Лукашэнкі. У найбліжэйшы час мы вернемся з пашыраным спісам дзеянняў ад каманды НАУ.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter