Усе навіны

Праект закона аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій

Архіў навін

Выносім праект закона аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі на грамадскае абмеркаванне


Прапануем азнаёміцца ​​і выказацца аб праекце закона аб рэабілітацыі пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі па палітычных матывах. Гэты дакумент падрыхтаваны адным з нашых падпісчыкаў на аснове распрацаванай НАУ Канцэпцыі і можа паслужыць базай для фінальнага праекта. Мы таксама хочам улічыць вашае меркаванне, таму з дазволу аўтара выносім арыгінальны тэкст на разгляд і абмеркаванне.

У праекце закона падрабязна апісваецца:
• якія менавіта катэгорыі грамадзян будуць прызнаныя ахвярамі палітычных рэпрэсій дыктатуры і як будзе выглядаць гэтая працэдура;
• якія меры па рэабілітацыі павінны будуць распачаць органы дзяржаўнай улады, такія як, напрыклад, пракуратура і суды;
• якога роду кампенсацыі ў тэорыі могуць быць прапанаваныя рэпрэсаваным;
• і іншыя аспекты працэсу будучай рэабілітацыі.

Дзякуем аўтару, а вас — запрашаем у каментарыі!

Таксама нагадваем, што кожны неабыякавы грамадзянін, які адчувае ў сабе жаданне і здольнасць дапамагчы нам у развіцці Канцэпцыі рэабілітацыі, як і ў самім працэсе рэабілітацыі ў будучыні, а таксама ў падрыхтоўцы іншых законапраектаў для Новай Беларусі, можа зрабіць свой унёсак ўжо зараз: як ідэяй, так і справай. Калі гэта вы — калі ласка, напішыце нам электронную пошту.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter