Усе навіны

Мабілізацыйны план «Перамога»: набор дзеянняў для кожнага, хто жадае перамен на Беларусі

Архіў навін

План «Перамога» Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра на базе ByPol — гэта набор дзеянняў, распрацаваны для кожнага грамадзяніна Беларусі, які зарэгіструецца ў чат-боце. Чат-бот плана «Перамога» — інструмент, каб масава, скардыянавана і адначасова выканаць гэтыя дзеянні. Агульная мэта плана — узнавіць законнасць у краіне ды вярнуць уладу народу.

Важна! Чат-бот не збірае вашыя значныя асабістыя дадзеныя. Вам не трэба будзе пакідаць ваш тэлефон, пошту, імя і дакладны адрас. Калі ў вас запрошваюць нейкія з гэтых дадзеных, то вы патрапілі на фэйк, ні ў якім разе не пакідайце там свае дадзеныя.

Пасля збірання інфармацыі праз чат-бот Сітуацыйна-аналітычны центр з улікам колькасці ўдзельнікаў, іх рэсурсаў і навыкаў зробіць канкрэтны план дзеянняў для кожнай групы. Масавасць — залог поспеху плана «Перамога», таму кожны мусіць распавесці пра яго сваім сябрам, суседзям ды знаёмым.

Гэта спосаб эфектыўна і з адказнасцю выкарыстоўваць агульныя сілы, каб кожны мог выканаць заданне і быць карысным у патрэбны момант. На сайце вы знойдзеце адказы на частыя пытанні аб плане «Перамога». Не забывайцеся карыстацца VPN.

Далучайцеся да плана «Перамога» ды распавядайце аб ім іншым жыхарам Беларусі!

Telegram-bot плана «Перамога»
Сайт плана
E-mail САЦ

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter