Усе навіны

Пачынаем адкрытае абмеркаванне праекта Канстытуцыі Новай Беларусі

Актуальныя навіны

Пачынаем адкрытае абмеркаванне праекта Канстытуцыі Новай Беларусі"Народная Канстытуцыя": пачынаем адкрытае абмеркаванне праекта Канстытуцыі Новай Беларусі

Кампанія «Народная Канстытуцыя», у межах якой мы ўсёй краінай напішам і будзем дамагацца вынясення на рэферэндум нашага праекта асноўнага Закона, увайшла ў новую стадыю. Прапануем кожнаму грамадзяніну далучыцца да адкрытага абмеркавання праекта Канстытуцыі Новай Беларусі, які стане базай для народнага праекта Канстытуцыі. А пачнем мы з разбору яго прэамбулы.

Калі вельмі спрошчана, то Канстытуцыя — гэта звод правілаў, які вырашае два ключавыя пытанні:
  1. Якія правы грамадзяне гатовыя заўсёды гарантаваць адзін аднаму?
  2. Якімі паўнамоцтвамі грамадзяне хочуць абмежаваць органы ўлады?

Прэамбула Канстытуцыі тлумачыць: хто, на падставе чаго, з дапамогай чаго і з якой мэтай вырашае, якімі будуць адказы на гэтыя пытанні. На першы погляд можа падацца, што гэта — толькі пафасныя словы, але калі вы прачытаеце прэамбулу ўдумліва, то адшукаеце ў ёй цалкам канкрэтныя тлумачэнні.

Калі ваша бачанне адрозніваецца ад выкладзенага ў прэамбуле Канстытуцыі Новай Беларусі — калі ласка, падзяліцеся сваім меркаваннем у каментарах пад яе тэкстам. У адрозненне ад чыноўнікаў, якія абслугоўваюць рэжым, аўтары праекта, а таксама стваральнікі кампаніі «Народная Канстытуцыя» і платформы *Сумленны выбар, на якой яна праходзіць, абавязкова ўлічаць вашыя думкі.

Апроч таго — рэгіструйцеся на платформе *Сумленны выбар з дапамогай чат-бота ў Telegram альбо Viber і адпраўляйце звароты ў Канстытуцыйную камісію з патрабаваннем забяспечыць вынясенне на рэферэндум Народнага Праекта Канстытуцыі, а не толькі праекта, які рыхтуе дыктатура. Усе інструкцыі вы атрымаеце праз бота пасля рэгістрацыі.

Калі вы хочаце болей даведацца пра тое, навошта адпраўляць звароты ў Канстытуцыйную камісію, прайдзіце па гэтай спасылцы. А тут мы падрабязна тлумачым, чаму ўдзельнічаць у кампаніі «Народная Канстытуцыя» — бяспечна.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter