Навiны АПК

Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшык правялі ў Кіеве сустрэчу з украінскімі дэпутатамі

У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідарамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам.


На сустрэчы:


  • абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;
  • вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне;
  • акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння;
  • вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны;
  • вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаў - абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.

У Кіеве Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам