Усе навіны

Вялікае інтэрв'ю Уладзіміра Астапенка для Kyky.org

Архіў навін

«Чым хутчэй мы знойдзем эфектыўныя інструменты ўплыву, тым лягчэй потым будзе адбудаваць краіну зноўку». Вялікае інтэрв'ю Уладзіміра Астапенка для Kyky.org


Галоўнае з інтэрв'ю Уладзіміра Астапенка, адказнага за шматбаковую дыпламатыю ў НАУ:

  • «Лукашэнка баіцца, што сістэма можа пасыпацца, таму і пагражае прысутным на нарадзе. Але на пагрозах, хлусні і крывадушнасці разумнай палітыкі не пабудуеш. Гэтыя выказванні добра паказваюць успрыманне свету гэтым чалавекам: у яго няма ні рамак прыстойнасці, ні каштоўнасцяў, ні павагі да агульнапрынятым правам і свабодам чалавека. Ён глядзіць на свет вачыма кіраўніка калгасу, таму адзін з спосабаў вырашэння праблемы — набіць морду».

  • «У Макея быў гістарычны шанец перайсці на бок народа. Я нават памятаю плакаты на мітынгах з лозунгамі „Макей, ня робей!“. Вустамі народа глаголiць ісціна, але ён гэтую ісціну не прыняў. Макей як чалавек — служака. Ён прыйшоў у МЗС з войска, таму загады разумее літаральна. Калі загадалі ўпасці і адціснуцца, ён выканае».

  • «Чым хутчэй мы знойдзем эфектыўныя інструменты ўплыву, тым лягчэй потым будзе адбудаваць краіну зноўку. Гэта як у хірургіі: трэба зрабіць надрэз, каб пацыент потым прыйшоў да акрыяння. Цяпер галоўная мэта — правядзенне новых сумленных выбараў. І чым хутчэй гэта адбудзецца, тым прасцей будзе аднавіць эканоміку, сацыяльную і іншыя сферы, якія сёння знаходзяцца ў стагнацыі».

  • «Нам трэба пераадолець раскол у грамадстве. Прымірэнне немагчыма без пакаяння і прызнання віны. Магчыма, на гэтым шляху будзе зламана шмат копій, але я веру, што беларусы — няпомсны народ. У нас няма філасофіі вока за вока і зуб за зуб. Таму спадзяюся, мы знойдзем больш мяккую форму выбудоўвання грамадзянскай згоды».

Поўнае інтэрв'ю

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter