Усе навіны

Helm AG прыпыніла закупку прадукцыі ААТ «Гродна Азот»

Архіў навін

«Yara, бярыце прыклад — вось так паводзяць сябе адказныя кампаніі». Павел Латушка — аб спыненні супрацоўніцтва нямецкага Helm AG з «Гродна Азотам»


Фота
Фота: "Страйкам Азоту"

Нямецкае прадпрыемства Helm AG заявіла ў лісце да стачкаму «Гродна Азота», што спыняе супрацоўніцтва з гродзенскім заводам. Паведамляецца, што Helm AG — пакупнік 10% гадавога аб’ёму прадукцыі беларускай кампаніі. Прадстаўнік нямецкага прадпрыемства ў лісце пазначыў, што далейшае супрацоўніцтва магчымае, але толькі пасля ацэнкі выканання ўмоў аховы працы.

— Рашэнне нямецкай кампаніі — прыклад усвядомленага рашэння ва ўзаемадзеянні з беларускімі дзяржкампаніямі. Важна, што ў Helm AG пачулі голас народа Беларусі. Гэта магутны сігнал усім дзяржаўным прадпрыемствам — рэпрэсіі павінны спыніцца. Yara, бярыце прыклад — вось так паводзяць сябе адказныя кампаніі. «Беларуськалій» працягвае ціснуць на рабочых і не выконваць іх правы. У сілах нарвежскай кампаніі гэта спыніць, — перакананы Павел Латушка.

Рашэнне Helm AG — гэта рэакцыя на ліст стачкаму «Гродна Азота» і дыяспары, які падтрымалі дэмакратычныя сілы: каманда Святланы Ціханоўскай і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Зварот
Зварот


Адказ
Адказ

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter