Усе навіны

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі | Блок 6

Архіў навін

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі: далейшыя крокі па рэфармаванні ОУС


Сёння мы завяршаем прэзентацыю нашага праекта рэформы ОУС. Але падкрэсліваем, што на гэтым праца не спыняецца. Мы па-ранейшаму адкрыты для вашых ідэй і запрашаем вас да ўдзелу ў будаўніцтве міліцыі для Новай Беларусі.

Якімі будуць нашы наступныя крокі?

— сістэматызуем і прааналізуем вашы водгукі аб праекце рэформы, каб удасканаліць яго з улікам усіх пажаданняў, прапаноў і крытыкі. Затым мы апублікуем абноўлены варыянт для працягу грамадскага абмеркавання;
— правядзем аўдыт існуючага заканадаўства і прапануем для яго змены, якія будуць адлюстроўваць усе асноўныя тэзісы рэформы;
— распрацуем гнуткі каляндарны план рэфармавання з расстаноўкай прыярытэтаў і канкрэтнымі крокамі.

На кожным з гэтых этапаў мы будзем максімальна празрыстымі. Бо толькі праз удзел усяго грамадства і адкрытасць можна стварыць краіну, пра якую мараць беларусы.

Поўны тэкст ўсіх раздзелаў праекта рэформы АУС ўжо апублікаваны на сайце Strazhi.com. Прапануем вам не толькі вывучыць яго, але і падзяліцца інфармацыяй са сваім атачэннем, а таксама паведаміць нам, што думаеце пра праект з дапамогай формы зваротнай сувязі на сайце рэформы і чат-бота ў Тэлеграм.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter