Усе навіны

Беларусь — адзін з асноўных пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт у Расію і Еўропу

Архіў навін

«Беларусь — адзін з асноўных пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт у Расію і Еўропу». НАУ звярнулася да пастаўшчыкоў ліцэнзій беларускіх тытунёвых фабрык


Анатоль Котаў, адказны ў НАУ за знешнюю палітыку і гандаль, на прэс-канферэнцыі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці распавёў, як рэжым зарабляе на цыгарэтах:

— Беларусь з’яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт у Расію і краіны Еўропы. Паводле вынікаў даследавання тытунёвага рынку, праведзенага Nielsen, доля нелегальных цыгарэт у Расіі павялічылася з 0,3% у 2012 годзе да 7% у 2020 годзе. З пачатку 2021 года на мяжы з Еўрапейскім саюзам затрымана каля 5 млн кантрабандных цыгарэт з Беларусі.

НАУ накіравала у British American Tobacco, Imperial Tobacco, Japan Tobacco International і Philip Morris лісты з прапановай даць ацэнку практыкам, якія ўжываюцца партнёрамі кампаній у Беларусі, унутраным рэгламентам міжнародных вытворцаў. Такімі рэгламентамі прадугледжваецца недапушчальнасць кантрабанды і парушэнняў правоў работнікаў прадпрыемстваў.

У лістах таксама адзначаецца, што нават легальныя паступленні ад гандлю тытунёвымі вырабамі праз акцызныя адлічэнні выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзян.

Народнае антыкрызіснае кіраванне працягвае кампанію па пазбаўленні дыктатарскага рэжыму грошай. Яшчэ адзін просты і бяспечны спосаб наблізіць агульную перамогу — далучыцца да праекта Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці па адмове ад спажывання алкаголю і тытуню.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter