Усе навіны

Чаго чакаць ад амерыканскіх санкцый і як заблакаваць мільярд для Лукашэнкі ад МВФ?

Архіў навін

Адказвае кіраўнік НАУ Павел Латушка.


Асноўныя тэзісы:

  • Рашэнне па санкцыях прымаюць ЗША і прамога ўплыву на яго мы не маем. Аднак у рамках гэтага працэсу мы падрыхтавалі аналітычную запіску, дзе выклалі прапановы па ўзмацненні ціску на рэжым і перадалі яе амерыканскім партнёрам.

  • Мы робім акцэнт на другасныя, экстэрытарыяльныя санкцыяi. Гэта унікальны інструмент, які дазволіць блакаваць шчыліны для абыходу санкцый рэжымам.

  • Каб рэжым ня прыняў контрмеры, мы схавалі частка запіскі пры публікацыі. Калі санкцыйных пакет ЗША будзе агучаны, мы апублікуем абгрунтаванне па схаваных пунктах, якія ў яго ўвойдуць.

  • Акрамя санкцый, ключавы пункт ціску — гэта кампанія процідзеяння атрыманню рэжымам доступу да рэсурсаў МВФ. Наша задача — блакаваць доступ для рэжыму Лукашэнкі да SDR-рахунку Беларусі ў МВФ, куды будуць размеркаваны SDR на суму $ 1 млрд.

  • У выпадку поспеху рэжым не проста не атрымае мільярд. Яго будзе чакаць дэфолт па еврообондам на суму больш як $ 3 млрд, так як адна з умоў іх выпуску — доступ да рэсурсаў МВФ. Акрамя таго, гэта ўскладніць атрыманне рэжымам пазыкаў ад Расіі - доступ да рэсурсаў МВФ таксама з’яўляецца умовай іх атрымання.

Што можа зрабіць кожны?


1) Адпраўляйце лісты членам Савета кіраўнікоў МВФ з патрабаваннем блакаваць для рэжыму Лукашэнкі доступ да SDR-рахунку.


2) Даносіце нашу пазіцыю да МВФ, выкарыстоўваючы яго сацсеткі:


Прыклады мессэджаў:


  • Lukashenka’s regime is no better than Maduro’s. The IMF should block access to the SDR account for him!
  • IMF, hear the voice of Belarusians! The access to the SDR account for Lukashenka’s illegitimate regime should be blocked!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter