Усе навіны

Далей справа за нямецкай пракуратурай

Архіў навін

«Далей справа за нямецкай пракуратурай». Міхаіл Кірылюк распавёў падрабязнасці пра заяву супраць Лукашэнкі ў Германіі


  • З нямецкага боку ёсць яснасць, што з прычыны асаблівасці беларускай сістэмы дзяржкіравання такія дзеянні немагчымыя без ведама і згоды першай асобы. Так пабудавана сістэма падпарадкавання: на прэзідэнце сканцэнтраваныя паўнамоцтвы па кіраванні сілавым блокам, ён з’яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым, яму падпарадкоўваецца міністр унутраных спраў. Гэта ўсё прапісана ў беларускіх законах.

  • Далей справа за нямецкай пракуратурай, калі яна палічыць, што падстаў для ўзбуджэння справы ў Германіі дастаткова, то будзе вырашаць, якія следчыя дзеянні трэба правесці ў дадзеным выпадку адносна кожнай канкрэтнай асобы.

  • У юрыстаў, якія працуюць па гэтай справе, ёсць бэкграўнд такіх спраў. Напрыклад, адзін з іх працаваў па судовых працэсах супраць бухгалтара і ахоўніка з Асвенцыма. А таксама супраць былога ахоўніка [канцэнтрацыйнага] лагера Штутгаф і тэрарыста, які ўчыніў тэракт у сінагозе горада Гале. Як мы бачым, ні заняцце пасады ў спецслужбах, ні грамадзянства іншай дзяржавы падазраваных, ні тое, што пацярпелыя з’яўляліся грамадзянамі іншай краіны, не было перашкодай для таго, каб нямецкія органы давялі справу да канца.

Адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі Міхаіл Кірылюк для TUT. BY


Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter