Усе навіны
Пра аднаўленне санкцый ЗША

Пра аднаўленне санкцый ЗША

Архіў навін

Павел Латушка — пра аднаўленне санкцый ЗША


— У Вашынгтоне было абвешчана аб рашэнні аднавіць санкцыі ў дачыненні да шэрагу прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім». У сувязі з гэтым неабходна адзначыць, што ў адміністрацыі ЗША не было іншага выйсця, акрамя як адмяніць прыпыненне дзеяння эканамічных санкцый, уведзеных раней у сувязі з наяўнасцю палітычных зняволеных у Беларусі. Гэта вымушаная мера амерыканскіх уладаў, справакаваная працягам рэпрэсій з боку рэжыму і яго нежаданнем ісці на перамовы з грамадзянскай супольнасцю. НАУ працягвае ісці да сваёй мэты — прымусу нелегітымнага ўраду Беларусі да перамоваў праз нарошчванне ўнутранага і знешняга ціску.

Нагадаем, НАУ 3 лютага накіравала ліст у OFAC (Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі ЗША), у якім ўздымае пытанне пра ціск на рэжым і трумачыць неабходнасць аднаўлення эканамічных санкцый як інструмента ў прымушэнні рэжыму да перамоваў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter