Усе навіны

Салідарнасць - наша зброя супраць рэпрэсій

Актуальныя навіны

Навіны апошніх дзён напоўнены ператрусамі, затрыманнямі, выламанымі дзвярыма і новымі прысудамі. Сілавікі прыходзяць па журналістаў, праваабаронцаў, НДА, актывістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У такія моманты асабліва важныя ўзаемная падтрымка і салідарнасць. Беларусы ўжо добра ведаюць, што гэта такое.

Digital Solidarity — агульная платформа для фінансавай падтрымкі пераменаў у Беларусі. Фонды і зборы ініцыятыў, якія ўзмацняюць ціск на рэжым, умацоўваюць партызанскі рух і дапамагаюць пацярпелым, аб’яднаныя ў мабільным дадатку Digital Solidarity.

Digital Solidarity для Android і iOS.

Сярод збораў ёсць і дапамога Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню. Вы можаце дапамагчы нам, калі падзяляеце нашы каштоўнасці, прынцыпы працы і метады барацьбы.

Наша сіла — у салідарнасці. Дзякуючы агульным намаганням фонды і ініцыятывы могуць эфектыўна працаваць столькі, колькі трэба.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter